Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Wall Street Journal”: Расея выкарыстоўвае цэны на газ для палітычнага кантролю


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Сёньняшні нумар амэрыканскай газэты “The Wall Street Journal” піша пра тое, як Расея выкарыстоўвае цэны на энэрганосьбіты для таго, каб аднавіць свой уплыў на суседнія краіны.

Газэта лічыць, што жорсткая цэнавая пазыцыя Крамля ў перамовах з суседзямі на пастаўку энэрганосьбітаў сьведчыць пра жаданьне заахвоціць лаяльнасьць да Масквы і націснуць на няскораных. “Гэта не звычайны зімовы канфлікт, а сур’ёзны паварот да больш прагматычных адносінаў з былымі савецкімі рэспублікамі.” – цытуецца аналітык маскоўскага Карнэгі цэнтру.

“Газпром”, адзначае газэта, патрабуе найбольшых павелічэньняў у цане ад празаходніх у сваёй зьнешняй палітыцы Украіны, Грузіі і Малдовы, а таксама ад балтыйскіх краінаў.

Але найбольш жорсткія перамовы вядуцца з Украінай, ад якой “Газпром” патрабуе павялічэньня платы ў амаль пяць разоў, ад цяперашніх 50 даляраў за кубічны мэтар газу, да 230 даляраў.

Урад Украіны, адзначае газэта, раззлаваў Маскву размовамі пра далучэньне да Паўночна-Атлянтычнага альянсу і Эўразьвязу. Да таго ж, адзначае газэта, газавы ціск – гэта рычаг уплыву на надыходзячыя ўвесну парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне.

Тым часам, урады, якія ходзяць па крамлёўскай струнцы, як Беларусь, застаюцца ў прывілеяваным становішчы. Аўтарытарны прэзыдэнт Лукашэнка, які будзе мець справу з прэзыдэнцкімі выбарамі ў сакавіку, атрымаў ад Крамля амаль нязьменную ад леташняй цану на газ у $49 даляраў за кубічны мэтар і пэрыядычна атрымлівае фінансавую дапамогу з Масквы, піша “Wall Street Journal”.

Заходнія аналітыкі лічаць, што рэзкае павелічэньне цэнаў на газ будзе на пачатку вялікім шокам для гэтых краін, аднак урэшце стане стымулам для большай эфэктыўнасьці і пазбавіць Расею рычагоў эканамічнага ціску.

Тым часам, як паведаміў прэс-аташэ Марэк Пуроўскі, міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэлер, які зараз знаходзіцца з двухдзённым візытам у ЗША, актыўна абмяркоўвае з амэрыканскімі прадстаўнікамі магчымасьці дапамогі Ўкраіне ў кароткатэрміновым пераадоленьні энэргакрызісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG