(Ягор Маёрчык: ) “Усім прывітаньне ў праграме “Маладыя галасы”. Пры мікрафоне Ягор Маёрчык. Разам са мной у студыі Вольга Канапелька. Павітайся!”
(Вольга Канапелька: ) “Прывітаньне! Адмысловы выпуск прыграмы клюбнай культуры. Мы будзем распавядаць пра начное жыцьцё, музыку і танцы”.
Гаворкі пра клабэраў
(Канапелька: ) “Вось анансавалі мы з табой тэму гаворкі, а хто такія клабэры, я напраўду і ня ведаю”.
(Маёрчык: ) “Воля, клабэры — гэта людзі, які наведваюць клюбы. Ва ўжытак гэтае слоўца ўвяла рэдакцыя чаcопісу “Студэнцкая думка”. Табе павінна быць сорамна — пытацца пра такое! У клюбы ходзіш, а такіх элемэнтарных рэчаў ня ведаеш!”
(Канапелька: ) “Ты ведаеш, ужо ня сорамна, бо клюбаў я не наведваю”.
(Маёрчык: ) “Старая стала? Сядзіш у хаце... Вышываеш крыжыкам... Так?”
(Канапелька: ) “У душы я заўсёды маладая. Крыжыкам, можа, не вышываю, але болей у хаце сяджу. Гэта раней было такое, што амаль ніводнай суботы не прапускала, усё па клюбах хадзіла”.
(Маёрчык: ) “А што цяпер такое здарылася? А чаму ў клюбы ня ходзіш? Як адпачываеш пасьля працоўнага тыдня? Я адчуваю, што нешта ты хаваеш... Выкладвай як ёсьць”.
(Канапелька: ) “Ты мяне папросту закідаў пытаньнямі. У тым жа і справа, што пасьля працоўнага дня вельмі хочацца адпачыць і нават павышываць крыжыкам. А пасьля наведваньня начных клюбаў трэба яшчэ дзень-два адыходзіць. Таму я хаджу зрэдку. А некалі клюбнае жыцьцё мне вельмі падабалася. Там была свая тусоўка. Быццам бы нейкая сіла туды цягнула. Хацелася пайсьці ў самы круты клюб, убачыць знаёмыя твары, людзей, зь якімі можна было весела правесьці час. Тады магла пратанчыць усю ноч, а зранку як нічога ніякага пайсьці на заняткі”.
(Маёрчык: ) “Прыйсьці ў аўдыторыю, легчы і праспаць усе пары. Так?”
(Канапелька: ) “Былі добрыя людзі, якія будзілі мяне, калі трэба было ісьці на перапынак”.
(Маёрчык: ) “А пасьля перапынку зноў клалася спаць. Выдатнае ў цябе было навучаньне!”
(Канапелька: ) “А чаму не? Затое ёсьць што згадаць. Таму і складана мне паверыць, што ты не любіў начных клюбаў”.
(Маёрчык: ) “Воля, праблема ня ў колькасьці, а ў якасьці. Я табе шчыра прызнаюся, што ў клюбы не хаджу, але прычына тут толькі адна — у Менску няма паўнавартаснага рок-клюбу. Ну а тое, што гучыць у нас на дыскатэках — унс-унс-тын-ты-ды-дунс — гэта, праўду кажучы, не ў маім гусьце”.
(Канапелька: ) “Якія мы пераборлівыя, музыка нам не падабаецца! А ты ведаеш, Ягор, — можа і добра, што ты туды ня ходзіш, хоць буду ведаць, дзе ў Менску можна ад цябе адпачыць”.
(Маёрчык: ) “Зусім ня будзеш сумаваць?”
(Канапелька: ) “Можа, толькі крышачку. Табе будзе карысна (у сэнсе агульнага інтэлектуальнага разьвіцьця) паслухаць менскую студэнтку Алену Зенчык. У клюбы яна наведваецца штовыходныя”.
(Алена Зенчык: ) “У нас даволі шмат клюбаў. Чым яны адрозьніваюцца? Ну, перш за ўсё публікай, якая ходзіць у гэтыя клюбы. Ёсьць больш гламурныя клюбы, куды ходзяць такія гламурныя людзі. Ёсьць клюбы, якія наведваюць больш маладыя людзі. Адрозьніваюцца яны музыкай”.
(Маёрчык :) “А што такое гламурная моладзь?”
(Зенчык:) “Гэта моладзь, якая не пужаецца экспэрымэнтаў, якая любіць добра адпачыць, якая ведае сабе кошт. Яны не баяцца апрануць нешта такое выкшталцонае. І яны адпачываюць так, як яны хочуць. Я маю на ўвазе, яны танчаць так, як яны хочуць. Некаторыя ходзяць проста адпачыць, некаторыя ходзяць, каб знайсьці сабе пару, непасрэдна каб танчыць. Ёсьць некаторыя дзядзькі пад 30—40 гадоў зь вялікімі кішэнямі, якія прыходзяць толькі для таго, каб пачаставацца і паглядзець на прыгожых дзяўчат. Ёсьць “калбасёры” гэтак званыя, якія прыходзяць для таго, каб адарвацца, каб атрымаць адрэналін у крыві. Яны могуць не сядаць цэлую ноч і потым яшчэ і на раніцу паехаць на нейкае аўтапаці й там працягнуць сваю гулянку. Ёсьць людзі, якія прыходзяць проста патанчыць і пакантактаваць. Ну, не сакрэт, некаторыя ходзяць, каб знайсьці там нейкі сродак, каб адчуць сябе больш добра”.
(Маёрчык :) “Што вы маеце на ўвазе?”
(Зенчык:) “Наркотыкі”.
(Маёрчык :) “Што людзям дае для фізычнага, псыхічнага стану адпачынак у клюбе?”
(Зенчык:) “Адрэналін, перш за ўсё, добры настрой. У клюбе адчуваеш сябе больш проста, і з усімі ты як добры знаёмы, таму што ўсіх аб’ядноўвае клюб ці музыка. Вельмі добра сябе адчуваеш, атмасфэра сяброўства нейкага. Раней, калі я была яшчэ маладая, я хадзіла ў клюбы два разы на тыдзень, тры разы на тыдзень. Ну, цяпер ня так часта”.
(Маёрчык :) “Наколькі, калі не сакрэт, гэта дарагое задавальненьне? Колькі грошай трэба мець, каб правесьці ў клюбе адну ноч?”
(Зенчык:) “Прыкладна 25 даляраў. Калі вы зьбіраецеся кампаніяй, хочаце пачаставацца вельмі добра, тады, мабыць, 100 даляраў”.
(Маёрчык :) “У Менску ёсьць элітарныя закрытыя клюбы?”
(Зенчык:) “Ёсьць. Яны ня тое што закрытыя. Ёсьць такія паці, якія толькі для людзей, якія маюць клюбныя карты. Туды можа прайсьці толькі эліта”.
(Маёрчык :) “А ў чым сэнс вось такога абмежаваньня? Нібыта ўсё мусіць быць наадварот: чым больш людзей прыйдзе, тым больш клюб заробіць грошай”.
(Зенчык:) “Гэта залежыць ад якасьці людзей, якія прыходзяць. Таму што могуць прыйсьці людзі, якія нічога не пакінуць. Я маю на ўвазе, ня купяць нічога. Для клюбу выгадна, калі будзе пэўная колькасьць людзей, вельмі багатых людзей. Яны ня будуць плаціць за ўваход, але яны будуць вельмі шмат грошай траціць у гэтым клюбе”.
Гаворкі пра r’n’b
(Маёрчык: ) “У клюбах набірае моц r’n’b. Для тых, хто ня ведае — ангельскамоўны скарот расшыфроўваецца як “рытм-н-блюз”. І ў гэтай модзе Беларусь нічым ня розьніцца ад усяго астатняга сьвету”.
(Канапелька: ) “Ягор, нешта мне цяжка ўявіць, каб у сучасных клюбах гучаў блюз...”
(Маёрчык: ) “У гэтым жа і ўвесь фокус — модны r’n’b далёкі ад клясычнага рытм-н-блюзу. Гэта абсалютна новы кірунак, які прысабечыў чужое імя. Каб раз і назаўсёды высьветліць, чым ёсьць r’n’b, а чым ёсьць рытм-н-блюз, у праграму “Маладыя галасы” мы заспрасілі маладога музыку Зьмітра Саваша. Ён захапіўся новым музычным кірункам і цяпер спрабуе напісаць музыку ў гэтым стылі”.
(Зьміцер Саваш: ) “R’n’b тлумачыцца як “rhythm’n’bluеs”, але апошнім часам яго больш тлумачаць як “reach and beauty”. Гэта музыка, якая датычыцца асяродзьдзя, якое знаходзіцца крышачку вышэй, чым сярэдняе. Увогуле, гэтую музыку цяпер можна пачуць толькі на выключных вечарынах. У нас, на жаль, нама клюбаў, якія б гралі кожны дзень музыку ў гэтай стылістыцы”.
(Маёрчык: ) “А што сабой гэтая музыка ўяўляе? На што яна падобная?”
(Саваш: ) “Яна падобная на нейкую сумесь рэпу і сьпеваў, таму што калі б гэта былі проста сьпевы і там бы не было такога гіп-гоп-духу, тады б гэта была простая папса. Мне больш падабаецца, таму што гэта недзе паміж тым і гэтым. Гэта і папса, і гэта таксама гіп-гоп. Мне здаецца, што яна цяпер толькі пачынае мець свой рух, таму што, напрыклад, калі ўключыць MTV ці які-небудзь іншы замежны канал, то там будзе 90% менавіта музыкі r’n’b. У нас гэта толькі пачынае ўсё распаўсюджвацца, але цяпер на пытаньне “Што ты слухаеш?” вельмі часта можна сустрэць адказ “R’n’b”.
Нядаўна я быў на вечарыне ў тым жа самым клюбе Вавілава. Там было тры танцполы. Адзін быў у стылістыцы drum’n’bass, на ім не было амаль нікога. Другі быў у стылістыцы hоuse, ён быў самы запоўнены. І трэці быў у стылістыцы r’n’b. Што я для сябе адкрыў з гэтай вечарынкі — гэта тое, што на r’n’b-пляцоўцы былі самыя прыгожыя дзяўчаты, да таго ж там іх было больш за ўсё, і па-трэцяе, хлопцы, якія там былі, як мне падалося, ведалі, куды яны прыйшлі. Гэта зусім ня тая моладзь, якая ходзіць, напрыклад, на рок-вечарыны. І гэта зусім ня тая моладзь, якая ходзіць па вуліцах і просіць грошай, каб набыць сабе бутэльку піва”.
Гаворкі пра ды-джэяў
(Канапелька: ) “Клабэры любяць паўтараць ангельскае выслоўе “God is a DJ”. У перакладзе гэта азначае “Ды-джэй — гэта Бог”. Іншымі словамі, настрой на танцавальный пляцоўцы залежыць ад таго, хто крупіць музыку”.
(Маёрчык: ) “Воля, я б тут не ўжываў слова “круціць”. Часы бабінаў і касэтаў даўно мінулі. А на кружэлках ў Беларусі граюць лічаныя ды-джэі. Пераважная большасьць стварае кампазыцыі пры дапамозе кампутарных праграмаў. Там ёсьць велічэзныя бібліятэкі сэмплаў розных музычных інструмэнтаў. І няма нічога прасьцей, як сядзець перад маніторам і з розных кавалачкаў складаць музычную тэму”.
(Канапелька: ) “Але ёсьць у гэтага мэдаля і адваротны бок — тая самая прастата і лёгкасьць у складаньні музыкі. Цяпер што атрымліваецца? Зьміксаваў нехта ў адно цэлае некалькі музычных тэмаў, і ўжо ганарліва называе сябе ды-джэем”.
(Маёрчык: ) “Карацей, ня ўсё тое золата, што блішчыць. Так?”
(Канапелька: ) “Дакладней, ня ўсё тое музыка, што ды-джэі пішуць!”
(Маёрчык: ) “Да ўдзелу ў “Маладых галасах” мы запрасілі Аляксея — чальца каманды “Raiser69”. У менскіх клюбах смалявіцкі гурт выступаў мала. Затое хлопцы могуць пахваліцца канцэртамі у іншых гарадах Беларусі. І самае адметнае: “Raiser69” музыку пішуць, але ды-джэямі сябе ня лічаць”.
(Маёрчык :) “Чаму вырашылі пісаць сваю музыку?”
(Аляксей: ) “Мы лічым з маім сябрам, што слава прыйдзе толькі тым, хто піша, складае сваю музыку. Наагул я ацэньваю нашае ды-джэйства па дзесяцібальнай шкале на “двоечку”. Мне сорамна пакуль што ўжываць азначэньне ды-джэй, таму што я не лічу, што я зрабіў супэртанцавальную тэму, якой я магу пахваліцца. Таму я лічу, што ды-джэй — гэта той, хто ўжо мае статус прафэсійнага музыкі. А ў нас: купіў трыццаць пласьцінак і прадставіў сябе ды-джэем”.
(Маёрчык :) “Ці цяжкая гэта праца — пісаць музыку? Што для гэтага трэба ўмець і якое абсталяваньне для гэтага патрэбна?”
(Аляксей: ) “Вось гэтую загадку мы і спрабуем разгадаць, таму што ўжываем тыя ж гукі, тыя ж сэмплы, якія ўжываюць і іншыя ды-джэі. Але не заўсёды атрымліваецца тое, што трэба, таму што ёсьць нейкі сакрэт. Для музыкантаў-пачаткоўцаў ёсьць адна праблема, калі ў адной тэме пачынаюць гучаць некалькі тэмаў. Наконт ды-джэйства ўвогуле — энэргетыка ад ды-джэя. Калі няма энэргетыкі ад ды-джэя, а ёсьць кружэлкі, танцпол ня будзе вельмі табе ўдзячны”.
(Маёрчык :) “А чаму б ня ўзяць беларускую клясыку — народныя песьні, народныя матывы — пакласьці на электрамузыку? Можа, будзе посьпех?”
(Аляксей: ) “Тут ёсьць адна праблема — усе складаюць музыку на ангельскай мове”.
(Маёрчык: ) “Дзе выступалі? Як вашую творчасьць людзі ўспрымаюць?”
(Аляксей: ) “Гэта вельмі цяжкая праблема для маладых ды-джэяў, асабліва для тых, хто з правінцыі, бо менскія клюбы ня вельмі вітаюць маладых ды-джэяў. Мы ад гэтага вельмі пакутуем, бо нам ёсьць што паказаць. Тэлефануеш арт-мэнэджару, дамаўляесься зь ім пра сустрэчу, даеш яму свой прамадыск, свае міксы. Усё залежыць ад арт-мэнэджара”.
(Маёрчык: ) “Які часьцей за ўсё выпадае чуць адказ?”
(Аляксей: ) “Я вам перазваню”.
(Маёрчык: ) “Тэлефануе?”
(Аляксей: ) “Вельмі рэдка. І тое — гэта той час, калі патрэбна дапамагчы ім, калі не зьявіўся які-небудзь запрошаны ды-джэй. Яны стараюцца запрасіць невядомага, каб выглядала так, што нехта прыехаў”.
Гаворкі пра танцораў
(Маёрчык: ) “Адны ходзяць на дыскатэку адпачываць і адрываюцца там на ўсю катушку”.
(Канапелька: ) “А іншыя там знаходзяць сябра, сяброўку, ці нават мужа альбо жонку”.
(Маёрчык: ) “Выглядае, што Вольга Канапелька пачынае распавядаць сваю біяграфію. Давай падрабязьней!”
(Канапелька: ) “Не, гэта не зусім мая біяграфія. Ёсьць у мяне вельмі добрая знаёмая, якая толькі аднойчы наведала адну зь менскіх дыскатэк і знайшла там сваю палову. Уяўляеш, праз год яны пабраліся шлюбам! Вось і такое бывае”.
(Маёрчык: ) “Гэта ж трэба, як дзеўцы пашанцавала. Некаторыя цэлыя гады матляюцца паміж клюбамі ў пошукам сваёй адзінай паловы, а яна адразу патрапіла ў кропку. Проста фантастыка!”
(Канапелька: ) “Між іншым, я б і табе параіла наведаць якія клюбы. Можа б там знайшоў каго і нарэшце супакоіўся”.
(Маёрчык: ) “Усё-такі мы вернемся да тэмы клюбаў. Вядома, што для адных дыскатэкі — гэта сьвята, а для іншых — гэта праца. Апроч згаданых ды-джэяў там працуюць афіцыянты, бармэны, ахова, кухары. Тут нельга забыцца і на тых, хто ладзіць забаўляльную праграму”.
(Канапелька: ) “Каманда маладых танцораў выступае ў клюбах з нумарамі. Кіраўнік гурту Алег дзеліцца поглядамі на клюбнае жыцьцё з таго боку сцэны”.
(Алег: ) “Клюбнае жыцьцё, праца ў клюбе — самая нестабільная. Адзін месяц ты маеш два канцэрты, другі месяц, калі ёсьць нейкія сьвяты, напрыклад, Новы год, ты маеш сорак канцэртаў на месяц. Кожная шоў-праграма арыентавана альбо на якасьць альбо на колькасьць. Шмат хто з дырэктараў арыентуецца на колькасьць, таму яны імкнуцца запрашаць каманды, якія дастаткова доўга могуць выступаць, але гэта не заўсёды, вядома, цікава. Лепш выступіць, як я мяркую, са сваёй камандай хвілін пятнаццаць, і гэтага будзе дастаткова, каб усе атрымалі вялікае задавальненьне. На адну праграму выдзяляецца ад 100 да 200 даляраў. Кожны клюб намагаецца зрабіць яе больш таннай, таму час ад часу можна запрасіць першакурсьнікаў з унівэрсытэту культуры, якія будуць выступаць усю ноч за 5—10 даляраў. Зразумела, якасьць ня вельмі будзе добрая, гледачы не атрымаюць ніякай асалоды. Вельмі мала месцаў, якія сочаць за якасьцю шоў-праграмы”.
(Маёрчык: ) “Што самае цяжкае ў працы танцора?”
(Алег: ) “Вельмі цяжка ўсьведамляць, што чалавеку, які прыйшоў адпачыць, дастаткова напіцца — і ён пачне крычаць, ня будзе зьвяртаць на цябе ніякай увагі. Таму трэба быць маральна ўстойлівым чалавекам, каб не паддацца дэпрэсіі ад таго, што нехта ляжыць мордай у салаце і зусім не глядзіць на цябе. Такое дастаткова часта бывае”.
(Маёрчык: ) “Вы выпрацавалі прафэсійны цынізм, і вам усё роўна? Альбо вы перажываеце за кожнага, хто ляжыць пысай у салаце?”
(Алег: ) “Паўтара году я ўсё раздумваў, што мне рабіць, бо пачаў я з такіх высокіх ідэалаў — несьці людзям радасьць і шчасьце ад танцаў. Потым, калі сутыкнуўся з тым, што ня ўсе сочаць за тым, што ты робіш, нягледзячы на тое, як ты ўсёй душой да іх лезеш, яны кажуць: “Што ты прэсься да нас? Не перашкаджай нам есьці салат!” Вельмі шмат у мяне было дэпрэсіяў з гэтай нагоды, а цяпер ужо звыкся”.
(Маёрчык: ) “Людзей нападпітку цягне да актыўных дзеяньняў, шмат хто зь іх пачынае падпяваць, а то й дапамагаць артыстам танчыць. Калі ў вашай практыцы здараецца такое — якія вашыя дзеяньні?”
(Алег: ) “Калі дзяўчына, то тады можна зрабіць нумар нават больш цікавым. А калі дзядзька, то нападпітку ён час ад часу робіць такія выкрунтасы, што трэба клікаць ахову. Падчас стрыптызу вельмі вясёлыя рэчы адбываюцца. Тыя дзяўчаты, якія займаюцца стрыптызам, часам выцягваюць мужчынаў. Зразумела, цьвярозыя людзі ня вельмі хочуць, каб іх выцягнула нейкая жанчына і перад усімі распранула. Таму лезуць нецьвярозыя, а нецьвярозыя пачынаюць праяўляць звышцікавасьць. Яны могуць усё зьняць, пачаць матляць усім, што матляецца. Гэта выглядае ня вельмі апэтытна. Нашы дзяўчаты скардзяцца на тое, што нецьвярозыя мужчыны не разумеюць таго, што дзяўчына, якая танчыць стрыптыз, гэта не дзяўчына, якая за грошы ўсё зробіць, а гэта дзяўчына, якая ў першую чаргу танчыць. Таму п’яныя пачынаюць да яе заляцацца, лапаюць яе ўсюды, намагаюцца яе пацалаваць”.
(Канапелька: ) “Маладыя галасы” фінішуюць. Нашыя гаворкі прысьвячаліся клюбнаму жыцьцю”.
(Маёрчык: ) “Водгукі на праграму можна дасылаць на адрас moladz@tut.by”.