Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі банк папярэджвае пра празьмерную залежнасьць ад Расеі


RFE/RL Дамінаваньне дзяржавы і празьмернае рэгуляваньне ў беларускай эканоміцы па-ранейшаму падрывае магчымасьці для бізнэсу ў Беларусі – як для беларускіх, гэтак і для замежных інвэстараў. Такая адна з галоўных высноваў новай справаздачы Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР), прысьвечанай умовам для бізнэсу ў посткамуністычных краінах.

У разьдзеле, які тычыцца Беларусі, экспэрты банку адзначаюць значны эканамічны рост, які, на іх думку, грунтуецца на высокіх усясьветных цэнах на сыравіну і на высокім попыце на расейскім рынку.

Паводле ЭБРР, дзяржаўная палітыка падтрымкі прадпрыемстваў і кіраванага падвышэньня заробкаў разам з высокім вонкавым попытам павінны гарантаваць эканамічны рост у кароткатэрміновай пэрспэктыве. Аднак пэрспэктывы доўгатэрміновага росту слабыя, калі не адбудуцца грунтоўныя рынкавыя рэформы.

Акрамя таго, экспэрты ЭБРР адзначаюць вялікую рызыку ў празьмернай залежнасьці Беларусі ад Расеі, як асноўнага экспартнага рынку і крыніцы танных энэрганосьбітаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG