* Сёньня спаўняецца роўна паўгоду, як арыштавалі вядомага апазыцыйнага палітыка, былога дэпутата Сяргея Скрабца. І ўвесь гэты час экс-парлямэнтар знаходзіцца ў вязьніцы. Хаця ягоная крымінальная справа перададзеная ў суд больш за месяц таму, канкрэтная дата пачатку судовага працэсу дагэтуль нявызначаная.
* Сёньня ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будзе прааналізаваная сытуацыя, якая склалася ў краіне пасьля прыняцьця новай рэдакцыі законаў “Аб палітычных партыях” і “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”. Чаму дэпутаты зьвярнуліся да гэтай тэмы?
* За доўгія гады сваёй палітычнай дзейнасьці, у лідэра віцебскай абласной філіі партыі КХП-БНФ спадара Плешчанкі ўтварыўся “штрафны доўг” перад дзяржавай на суму 10 мільёнаў рублёў (прыблізна 5.000 даляраў). Улады ніяк ня могуць спагнаць яго: няма ў палітыка прыбытку, маёмасьці, якую б можна было рэквізаваць... І вось беларуская "фэміда" прыдумала выйсьце: пачаўся ціск на родную сястру сп.Плешчанкі, каб яна выкупіла ў брата палову хаты, што дасталася ім абодвум у спадчыну ад бацькоў...
* Сёньня 80 год Беларускаму радыё. У сьвядомасьці людзей яно, як і лямпачка Ільіча, стала адным з сымбаляў “савецкасьці”: амаль у кожнай вясковай хаце і ў шмат якіх гарадзкіх кватэрах дагэтуль з раніцы да паўночы працуе насьценны дынамік, прапагандуе ўладныя дасягненьні, “выкрывае” “памагатых” амэрыканцаў... Ці эфэктыўныя тыя высілкі?
* Застаўся толькі адзін дзень да акцыі “Дзень беларускай салідарнасьці”, калі людзям прапануецца ў 20.00 на 15 хвілін выключыць сьвятло і запаліць у вакне “сьвечкі свабоды”. Пра акцыю вельмі добра ведаюць у замежных палітычных колах, а беларускія грамадзяне?
***
Нагадаем, што перадачы можна слухаць і праз інтэрнэт у фармаце Real Audio або Windows Media.