Падчас сустрэчы бакі плянуюць абмеркаваць выкананьне Эўрапейскім зьвязам Супольнай заявы аб пашырэньні Эўразьвязу і адносінах Расея-Эўразьвяз.
Паводле словаў эўракамісара ў справах замежнай палітыцы Бэніты Фэрэра-Вальднэр, Эўразьвяз і Расея ёсьць "важнымі партнэрамі ў пытаньнях міжнароднай палітыкі і павінны максымальна актывізаваць супрацоўніцтва ў сфэрах агульных інтарэсаў, у прыватнасьці ў такіх рэгіёнах, як Беларусь і Прыднястроўе", перадае прэсавая служба.
Прадстаўнікі ЭЗ маюць намер абмеркаваць з расейскімі партнэрамі свае апошнія заявы адносна сытуацыі ў Беларусі і Ўзбэкістане, паколькі бачаць неабходнасьць "больш шчыльнага супрацоўніцтва з Расеяй па гэтых краінах".
Гл. таксама Камісар Эўразьвязу папярэджвае афіцыйны Менск Эўрапейскія міністры гадзіну абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі