Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Spiegel: “У Беларусі ўцекачам прапануюць сяліцца ў Чарнобыльскай зоне”


Алена Струвэ, Менск Як піша нямецкі штотыднёвік "Der Spiegel", беларускі кіраўнік Лукашэнка неаднойчы палохаў Брусэль тым, што прапусьціць на Захад усіх уцекачоў, чый шлях у краіны Эўрапейскага Зьвязу праходзіць празь Беларусь.

Паводле беларускага кіраўніцтва, гэтыя людзі (размова ідзе пра сотні тысячаў) самым хуткім часам мусяць пакінуць такія буйныя беларускія гарады як Менск, Берасьце, Горадня. Калі яны ўсё ж захочуць затрымацца ў Беларусі, то ў якасьці новага месца жыхарства ім можа быць запрапанаваная “Чарнобыльская зона”.

Як вынікае з публікацыі, больш за 20 тысячаў аўганцаў, пакістанцаў, віетнамцаў могуць засяліцца на Гомельшчыне. У гэтым выпадку яны атрымаюць прытулак і афіцыйны статус уцекача, які гарантуе ім тыя самыя правы, што і беларусам. З дапамогай гэткіх захадаў Лукашэнка мае намер умацаваць айчынную эканоміку і ў выніку закрыць чарнобыльскую тэму, піша "Der Spiegel".

Тым часам, вядучыя эўрапейскія экспэрты ў галіне радыялёгіі крытычна ставяцца да гэтае ідэі.

“Гэткая палітыка ёсьць мэдычным вар’яцтвам”, – лічыць старшыня нямецкага таварыства радыяцыйнай абароны Сэбасьціян Пфлюгбайль. Бэрлінскі навуковец ад пачатку 1990-х неаднойчы наведваў забруджаныя беларускія тэрыторыі. Безумоўна, нелегалам будзе дзе жыць – у зоне адсяленьня засталося нямала пакінутых беларусамі хатаў. Мясцовасьць на Гомельшчыне і Магілеўшчыне цудоўная. Аднак да таго часу, пакуль не працуе лічыльнік Гейгера, – лічыць нямецкі вучоны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG