НЬЮ-ЁРК. Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс пасьнедала з Генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам ў ягоных апартамэнтах у Мангэтане. Сьняданак праходзіў прыватна, без памочнікаў. Аднак прадстаўнік ААН паведаміў, што суразмоўцы абмеркавалі сытуацыю ў Сырыі, Іране й Іраку, а таксама падзяліліся ўражаньнямі пра некалькі наведаных эўрапейскіх гарадоў.