Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША абураная “хлусьлівым і цынічным рэпартажам” БТ


Ганна Соусь, Менск Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай у адказ на дэзынфармацыю аб гуманітарнай дапамозе Тураўскай раённай бальніцы. Як гаворыцца ў заяве, 11 кастрычніка Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне паказала ў эфіры зманлівы, цынічны і недакладны рэпартаж аб дапамозе, якая была прадстаўленая Камандаваньнем узброеных сіл ЗША ў Эўропе абласной бальніцы Турава, што на Гомельшчыне.

Раней сёлета ў рамках Праграмы гуманітарнай дапамогі Камандаваньне ўзброенымі сіламі ЗША ў Эўропе прадаставіла гранты і ахвяраваньні на аднаўленьне рэабілітацыйнага цэнтра Тураўскага шпіталю. Шпіталь падаў заяўку на атрыманьне дапамогі, а ўсё абсталяваньне, гэтаксама, як і дызайн, былі вызначаныя адміністрацыяй шпіталя з улікам патрэбаў насельніцтва. Тады ж адміністрацыя запрасіла амбасадара Джорджа Крола наведаць шпіталь і ўзяць удзел у адкрыцьці новага цэнтру разам зь мясцовымі уладамі, а гэтаксама, каб перадаць дадатковыя ахвяраваньні ад імя амэрыканскага народу.

Як паведамляецца ў заяве амэрыканскай амбасады, Джордж Крол сустрэўся з супрацоўнікамі бальніцы, прадстаўнікамі мясцовай ўлады, а таксама з жыхарамі Турава і Жыткавіцкага раёна, якія асабіста выказалі яму сваю шчырую ўдзячнасьць за гэты сумесны гуманітарны праект.

Шляхам гэтага і іншых падобных ахвяраваньняў Злучаныя Штаты дэманструюць шчырае жаданьне й імкненьне ўсталяваць кантакты паміж людзьмі і дапамагчы ў задавальненьні канкрэтных гуманітарных патрэбаў Беларусі дзе і калі гэта магчыма, гаворыцца ў заяве амбасады ЗША.

Тады як рэпартаж Беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня, таксама як і іншая зманлівая, недакладная і тэндэнцыйная інфармацыя, якую афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі распаўсюджваюць аб Злучаных Штатах, мае на мэце стварыць нэгатыўны імідж ЗША і дыскрэдытаваць канструктыўнае партнэрства і сяброўства паміж амэрыканскім і беларускім народамі, якое ўсталёўвалася гадамі.

Нягледзячы на кампанію дэзынфармацыі, Злучаныя Штаты застаюцца верным сябрам і надзейным партнэрам, адданым справе будаўніцтва трывалых сувязяў з высакародным, сьціплым і гераічным беларускім народам, які імкнецца пабудаваць моцную, незалежную, дэмакратычную і квітнеючую Беларусь, паведамляецца ў заяве Амбасады ЗША ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG