Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура аказвае ціск на прафсаюзнага лідэра


Міхал Стэльмак, Менск Пракуратура Беларусі ўзяла тлумачэньні у лідэра Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука з нагоды яго заяваў наконт выступу Аляксандра Лукашэнкі на верасьнёўскім зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў.

13 кастрычніка Аляксандр Ярашук быў выкліканы ў рэспубліканскую пракуратуру. Тут, як паведаміў прафсаюзных лідэр, ён меў гутарку з намесьнікам начальніка аддзелу Паўлам Радыёнавым:

(Ярашук: ) “Мне прад’яўлена прэтэнзія, што я пашыраю інфармацыю, якая не знаходзіла свайго пацьверджаньня ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі аб тым, што прэзыдэнт Лукашэнка, выступаючы 20 верасьня на зьезьдзе ФПБ, даваў даручэньні адпаведным асобам, маюцца на ўвазе старшыня канцэрну “Белнафтахім” Браніслаў Сівы і старшыня ФПБ Леанід Козік, пра тое, што трэба пакласьці канец незалежнаму прафсаюзнаму руху. Пыталіся, адкуль я ўзяў гэтую інфармацыю і ці магу пацьвердзіць яе”.

Ён патлумачыў супрацоўніку пракуратуры, што выказваньні Лукашэнкі адносна незалежных прафсаюзаў сталі вядомыя яму ад дэлегатаў зьезду Фэдэрацыі. Апроч таго, пра прэзыдэнцкія ўстаноўкі ўголас загаварылі на прадпрыемствах, дзе дзейнічаюць суполкі дэмакратычных прафсаюзаў. 27 верасьня Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў адрэагаваў на гэта зваротам да наймальнікаў краіны і кіраўнікоў прадпрыемстваў. Іх, як гаворыцца ў дакумэнце, улады ўцягваюць у брудныя справы. Аляксандр Ярашук лічыць, што выклік у пракуратуру зьвязаны зь яго актыўнай палітычнай і прафсаюзнай дзейнасьцю. Ярашук не выключае магчымага перасьледу з боку праваахоўных органаў:

(Ярашук: ) “Спроба аказаць ціск і на мяне, і на арганізацыю – гэта бясспрэчны факт. Тым больш, што справа ідзе да зьезду нашага прафсаюзу, які адбудзецца ў лістападзе. І, вядома, я лічу, што да мяне зараз вельмі пільная ўвага з боку адміністрацыі прэзыдэнта, і адпаведных структур, маючы на ўвазе пракуратуру”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG