Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Грузіі перасьцерагае Расею


ТБІЛІСІ. Парлямэнт Грузіі запатрабаваў кардынальна зьмяніць характар расейскіх міратворчых апэрацыяў у Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі. У прынятай сёньня пастанове грузінскія дэпутаты папярэджваюць, што ў разе невыкананьня патрабаваньняў будзе пастаўленае пытаньне аб вывадзе расейскіх войскаў з Грузіі да ліпеня наступнага году.

Грузінскія заканадаўцы адзначаюць, што працэс урэгуляваньня ў канфліктных рэгіёнах зацягваецца і расейскі бок шмат у чым нясе за гэта адказнасьць.
XS
SM
MD
LG