Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 11 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Звязда”, 1935 год:

“Учора рабочы першага цэха менскай абутковай фабрыкі імя Кагановіча тав. Розенберг Самуіл у першай змене перакрыў рэкорд свайго брыгадзіра Скабло Зэліка. Ён вырабіў на цвікоўцы наскоў за 7 гадзін 1.212 пар (норма 400), што складае 303 проц. зменнага задання. На сваім працэсе Розенберг адзін абслугоўваў канвеер і замяніў двух рабочых цвікаўшчыкоў і аднаго рэзэрвніка. Машына ўвесь час працавала бездакорна і дзяжурнаму механіку не прышлося амаль ні разу рамантаваць яе”.

“Вечерний Минск”, 1975 год. Адказ начальніка аддзелу выяўленчых мастацтваў і аховы помнікаў Мінкульту БССР Шаўра:

“У адпаведнасьці з прынятай у рэспубліцы пастановай Савету Міністраў БССР, цяпер ажыцьцяўляецца эскізнае праектаваньне помніка М.І.Калініну для гораду Менску, паставіць які мяркуецца ў 1976—1977 гадах на плошчы, якая носіць ягонае імя. Вобразы А.Ф.Мясьнікова і М.В.Фрунзэ будуць увечненыя ў манумэнце ў гонар 50-годзьдзя Савецкай улады, які прадугледжана збудаваць у раёне Цэнтральнай плошчы”.

“Народная Воля”, 1995 год:

“У Маскве скончыў сваю працу чацьверты Міжнародны кінафэстываль славянскіх і праваслаўных народаў “Залаты віцязь”… Беларускія кінэматаграфісты атрымалі шэсьць высокіх узнагарод фэстывалю. У прыватнасьці, рэжысэр Дзьмітры Зайцаў уганараваны прызам журы за мастацкі фільм “Кветкі правінцыі”. “Бронзавага віцязя” ў разьдзеле відэа- і тэлефільмаў атрымаў Валеры Басаў за свае “Імгненьні радасьці”. Прыз “Скульптура воіна-пераможцы” прысуджана Юрыю Азаронку за фільм “Нянавісьць”… “Залаты віцязь” кінацэнтру і арганізатараў фэстывалю прысуджаны прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, а “Срэбраны віцязь” — прадстаўніку адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімеру Замяталіну”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG