Адным з найбольш важных момантаў сёлетняй выбарчай кампаніі стала адмова ад удзелу ў выбарах сьпікера Сэйму Уладзімежа Цімашэвіча, якога прасіў балятавацца нават цяперашні прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі і які, пасьля сваёй згоды, адразу выйшаў на першае месца ў рэйтынгах папулярнасьці.
Праз некаторы час, былая асыстэнтка Цімашэвіча, якую цяпер пракуратура абвінавачвае ў падмане, заявіла, што на просьбу сьпікера займалася падтасоўкай дакумэнтаў. Уладзімеж Цімашэвіч спрабаваў бараніцца, але ўрэшце здаўся – посткамуністы згубілі шанец ізноў мець свайго прэзыдэнта.
(Цімашэвіч: ) “На знак пратэсту супраць разбэшчваньня палітычных нормаў у Польшчы, чым займаюцца частка палітыкаў і частка журналістаў, я адмаўляюся ад удзелу ў выбарах”, - заявіў Уладзімеж Цімашэвіч.
У гэты час, аднак, ён займаў ужо ня першае, а трэцяе месца ў перадвыбарчых рэйтынгах, саступіўшы мэру Варшавы Леху Качыньскаму і, неспадзявана, лідэру лібэральнай партыі “Грамадзянская плятформа” Дональду Туску, які зь пятага мейсца выйшаў на першае.
(Рэпарцёр: ) “У гэтым яму дапамог візыт у Беларусь на пачатку жніўня і сустрэча з непрызнанымі афіцыйнымі уладамі лідэрамі Саюза палякаў Беларусі”, - гэта кавалак рэпартажу на адным з найбольш уплывовых польскіх тэлеканалаў – даволі распаўсюджанае меркаваньне пра адну з прычынаў нечаканага посьпеху Дональда Туска.
Ягоны бліжэйшы канкурэнт Лех Качыньскі таксама ў часе кампаніі казаў пра Беларусь, сярод іншага ён заявіў нашаму радыё, што не спыніцца на забароне на ў’езд на польскую тэрыторыю удзельнікам ваўкавыскага з’езду СПБ.
(Качыньскі: ) “Я буду здольны на яшчэ больш радыкальныя крокі, якія вынікаюць з таго, што Польшча знаходзіцца паміж Беларусьсю і краінамі заходняй Эўропы, але не пра ўсё пакуль можна казаць”
Паводле апошняга перадвыбарчага апытаньня, Дональда Туска падтрымліваюць 40% выбаршчыкаў , а Леха Качыньскага – 32%. Гэта значыць, што выбары ў першым туры, хутчэй за ўсё , не скончацца
На здымку: ТДональд Туск і Лех Качыньскі падчас дэбатаў