Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі малодшыя школьнікі змогуць паехаць за мяжу на аздараўленьне больш чым на 15 дзён


RFE/RL Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе выяжджаць за мяжу на аздараўленьне больш чым на 15 дзён падчас навучальнага году толькі вучням малодшых клясаў. Пра гэта паведаміла сёньня прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

Падчас навучальнага году змогуць выяжджаць за мяжу больш чым на 15 дзён толькі вучні 1-4 клясаў сярэдніх школ і вучні 1-5 клясаў спэцшколаў.

Таксама ўсталяваны новы парадак інфармаваньня пра факты невяртаньня дзяцей, альбо асобаў, якія суправаджалі іх за мяжой. Цяпер арганізацыі, якія накіравалі дзяцей на аздараўленьня, павінны цягам сутак інфармаваць не толькі дэпартамэнт гуманітарнай дзейнасьці кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, але й міністэрствы, якія ўзгаднялі сьпісы дзяцей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG