НЬЮ-АРЛЕАН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвясьціў 16 верасьня Днём жалобы і ўшанаваньня ахвяраў ўрагану “Катрына”. У ЗША дзясяткам тысячаў пацярпелых сем’яў выплацяць разавую дапамогу -- па 2 тыс. даляраў. Кангрэс ЗША выдаткаваў 52 млрд. даляраў на ліквідацыю наступстваў “Катрыны”.