Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБВЕСТКА ПРА КОНКУРС “НАСТРОЙ НА СВАБОДУ”


Сяргей Шупа, Прага Увага, у рамках перадачы “Настрой на Свабоду” мы распачынаем новы конкурс для нашых слухачоў.

Умовы яго такія: ад панядзелка 5 верасьня да нядзелі 11 верасьня ўключна ў нашых праграмах – у нейкі момант ад 6 да 8 раніцы і ад 18 гадзіны да поўначы - 5 разоў прагучыць адмысловая абвестка.

Калі вы пачуеце гэткую абвестку – занатуйце дакладную дату і час, калі вы яе пачулі, і пасьля 11 верасьня дашліце вынікі на адрас Радыё Свабода, паштовая скрынка 111, Менск, 220005.

Хто пачуе ўсе пяць абвестак – мае большыя шанцы перамагчы. Калі такіх уважлівых слухачоў будзе некалькі – лёс пераможцы вырашыць жэрабя.

Пераможца будзе абвешчаны ў суботу 24 верасьня. Прыз – усехвалевы радыёпрыймач "Grundig" зь лічбавай настройкай.

Паслухаць, як гучыць абвестка: • абвестка ў фармаце mp3 (233Кб)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG