Г''ЮСТАН. У сувязі зь неспрыяльным надвор’ем у касмічным цэнтры імя Кенэдзі на Флорыдзе на суткі адкладзена прызямленьне амэрыканскага шатла "Дыскавэры". Першапачаткова карабель меў прызямліцца на Флорыдзе сёньня раніцай, аднак з прычыны густых хмараў пасадка была адкладзеная на паўтары гадзіны, а пасьля на цэлыя суткі. На борце "Дыскавэры" знаходзяцца сямёра касманаўтаў. У касмічнай прасторы быў праведзены рамонт ізаляцыйнай абшыўкі карабля. Учора экіпаж правёў апошнюю інспэкцыю сыстэм шатла. Камандзір Эйлін Колінз паведаміла, што ўсе сыстэмы знаходзяцца ў поўным парадку.