Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай прапануе зрабіць перапынак на перамовах у ядзернай праграме КНДР


ПЭКІН. Кітай прапанаваў зрабіць перапынак на перамовах у ядзернай праграме КНДР, якія працягваюцца ўжо 12 дзён. У паведамленьні кітайскага радыё сказана таксама, што кіраўнік дэлегацыі ЗША пакуль ня схільны падтрымаць прапанову. Дагэтуль ніякіх істотных вынікаў перамовы не прынесьлі. Удзельнікі спрабуюць дамагчыся ад Пхэньяну адмовы ад ядзерных распрацовак у абмен на гарантыі бясьпекі і эканамічную дапамогу. У дыялёгу ўдзельнічаюць шэсьць краінаў – ЗША, Кітай, абедзьве карэйскія дзяржавы, Расея і Японія.
XS
SM
MD
LG