Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада дырэктараў "Джэм-Банку" – супраць рашэньня Нацбанку


Міхал Стэльмак, Менск Рада дырэктараў "Джэм-Банку" зьяўляецца адзіным законным органам кіраваньня гэтай банкаўскай установай. Як стала вядома сёньня, такое рашэньне было прынятае на паседжаньні гэтага органу.

Кіраўніцтва "Джэм-Банку" абскардзіла пастанову Нацыянальнага банку ад 25 ліпеня пра ўвядзеньне часовай адміністрацыі ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. Яно лічыць, што ў такім разе выканаўчая ўлада ў "Джэм-Банку" можа ажыцьцяўляцца выключна пры ўзгадненьні з радай дырэктараў альбо яе прадстаўніком. І калі ня будзе такога пісьмовага ўзгадненьня, то прынятыя выканаўчымі органамі "Джэм-Банку" рашэньні і заключаныя зьдзелкі, як лічыць рада дырэктараў, зьяўляюцца несапраўднымі.

ААТ "Джэм-Банк" заснаваны ў 1991 годзе. Акцыянэры – прыватныя фізычныя і юрыдычныя асобы. Доля акцыянэраў-нерэзыдэнтаў – 80 працэнтаў.

Прадстаўніцтвы – Масква, Расея, Вільня, Літва. Ідзе працэс рэгістрацыі ў Кіргізстане.

Кліенты – 79 банкаў (50 – замежныя), 765 юрыдычных асобаў, 154 індывідуальныя прадпрымальнікі, 5647 фізычных асобаў. Актывы на 01.07.2005 – 108,66 мільярдаў беларускіх рублёў. Уласны капітал – 29,2 мільярды бел. Рублёў. Статутны фонд 12, 8 мільярдаў рублёў. Уклады ў дзяржаўныя каштоўныя паперы на 1-га ліпеня 2005 году – 4, 2 мільярды рублёў Прыбытак у 2005 годзе – 149,7 мільёнаў рублёў Банк мае агульную і генэральную ліцэнзіі на банкаўскія апэрацыі, ліцэнзію на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў, на права правядзеньня пасярэдніцкай, камэрцыйнай, кансультацыйнай дзейнасьці і дзейнасьці дэпазытарыя на рынку каштоўных папераў. Банк мае дазвол Дзяржаўнага мытнага камітэту выступаць перад мытнымі ворганамі ў якасьці гаранта забесьпячэньня ўплаты мытных плацяжоў. 1 ліпеня 2004. Выданая першая картка ААТ "Джэм-Банк" міжнароднай плацёжнай сыстэмы MasterCard. Брытанскі часопіс The Banker: ААТ "Джэм-Банк" мае 5-е месца ў сьпісе 50-ці "дынамічна разьвіваных" банкаў у краінах зь "пераходнай эканомікай".


Гл. таксама • Нацбанк лічыць законным увядзеньне часовай адміністрацыі ў “Джэм-Банку”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG