Адзінаццаць год таму Беларусь шляхам дэмакратычных выбараў выбрала свайго перашага прэзыдэнта. Тады, у ліпені 1994 году, мала хто ў краіне чакаў, што першы ўсенароднаабраны кіраўнік краіны, тэрмін паўнамоцтваў якога паводле тагачаснай Канстытуцыі заканчваўся ўлетку 1999 году, не пакіне гэтай пасады ні 1999-м, ні ў 2004-м, калі скончыліся два максымальна магчымыя прэзыдэнцкія тэрміны. Як зьмянілася стаўленьне ў грамадзтве да асобы Аляксандра Лукашэнкі за гэты час? Якіх зьменаў чакаюць людзі? І ці ўвогуле спадзяюцца на зьмены?
На гэтую тэму ліст ад Уладзімера Цімашэўскага з Горадні. Слухач піша:
“Не пасьпелі азірнуцца, мінула ўжо адзінаццаць год, як у Беларусі пануе непадзельная ўлада аднаго ўсім вядомага палітыка. За гэты час вырасла цэлае пакаленьне моладзі, якая іншую Беларусь і не ўяўляе. Людзі прызвычаіліся да гэтага ладу жыцьця. Тым больш, што многім гэта звыкла з савецкага часу. Улада для іх — гэта адна асоба: гаспадар, бацька, цар. А як ён называецца — ці імпэратар, ці генэральны сакратар, ці прэзыдэнт — якая розьніца.
Міжволі і сам часам задумваесься: а можа, гэта і няблага — памяркоўная дыктатура кшталту беларускай? Не ваюем. Галодных няма, сякая-такая праца ёсьць. Мільярдэраў, якія б назалялі працоўнаму люду сваім багацьцем, Лукашэнка не дапусьціў. Беднякі на кавалак хлеба заўсёды могуць зарабіць, пайшоўшы падмятаць вуліцы ці паехаўшы ў калгас. Дык якія мінусы? Ну, няма свабоды прэсы і сходаў. А ці патрэбна тая свабода большасьці людзей? Ну, не зьмяняецца ўлада. А навошта яе мяняць, калі кожная наступная горшая за папярэднюю? Вядома, тым палітыкам, якія самі нацэльваюцца на прэзыдэнцкае крэсла, крыўдна. Але чаму гэта павінна хваляваць большасьць простых людзей?”
На эўрапейскім кантынэнце, спадар Цімашэўскі, аўтарытарных рэжымаў, за выключэньнем беларускага, не засталося. За мінулыя стагодзьдзі і дзесяцігодзьдзі эўрапейскія народы апрабавалі шмат формаў дзяржаўнага ўладкаваньня, але на сёньняшні дзень з дыктатарамі ды пажыцьцёвымі правадырамі ніхто мірыцца ня хоча. І ня толькі таму, што эўрапейцы навучыліся цаніць свае грамадзянскія правы. Гістарычны досьвед многіх краінаў засьведчыў: там, дзе дэмакратыя, рынкавая эканоміка, падзел уладаў, справядлівыя выбары і свабода прэсы — там і эканамічныя посьпехі, і высокі жыцьцёвы ўзровень людзей. І наадварот, ніводзін з аўтарытарных рэжымаў да эканамічнага росквіту свае народы не прыводзіў.
Наш слухач Сяргей Мікуцэвіч зь Берасьця, ліст якога на тэму заняпаду беларускай мовы і асыміляцыйнай нацыянальнай палітыкі ўладаў прагучаў у аглядзе пошты 15 чэрвеня, у сваім новым допісе працягвае гэтую тэму. Ён піша:
“Рэжым вытанчанымі прыёмамі вынішчае мову, а разам зь ёй і беларусаў. Пакуль жыве мова — жыве і народ. І трэба называць усё сваімі імёнамі. Носьбітам навукі і асьветы ў кожнага народу зьяўляецца нацыянальная інтэлігенцыя. Вось яна і павінна бачыць сьвятло ў канцы тунэлю, а не валіць усё на электарат. Як гукаюць — так і адгукаецца. Калі ўлада ажыцьцяўляе такую палітыку, дык беларуская эліта павінна ўжываць у адказ адэкватныя захады, выпрацоўваць адпаведную стратэгію і тактыку. А ў нас як атрымліваецца: рэжым пляце вяроўкі з апазыцыі, а яна, як той пан на санях у моцны мароз — каб не замерзнуць, вырашыў не варушыцца. Зноў выплыў Васіль Лявонаў, каб другі раз зьвесьці намаганьні апазыцыі да пшыку. Пачаў размову пра нейкія гарантыі для прэзыдэнта ў выпадку ягонай адстаўкі. Якія гарантыі можна даваць чалавеку, які гэтулькі ўсяго нарабіў”.
Калі зойдзе размова аб рэальнай магчымасьці зьмены ўлады ў Беларусі, то пытаньне гарантыяў для адстаўленага кіраўніка дзяржавы ды іншых высокапастаўленых чыноўнікаў — зусім не другараднае, спадар Мікуцэвіч. Ад яго ў многім залежыць тое, якім чынам і ў якія тэрміны можа адбыцца гэтая зьмена. У Беларусі, дзе створаная аўтарытарная сыстэма ўлады і фактычна скасаваныя многія дэмакратычныя інстытуты, гэта асабліва актуальна. Там, дзе аўтарытарны лідэр загнаны ў кут і ня мае ніякіх пэрспэктываў і гарантыяў у выпадку адхіленьня ад пасады, зьмена ўлады часам адбываецца самым драматычным чынам.
Пад лістом, які даслаў на “Свабоду” жыхар Добрушу Дзьмітры Лаўроў, стаяць подпісы яшчэ дваццаці ягоных суседзяў ды знаёмых з праспэкту Міру — Амелькінай, Выкігулава, Брусікава, Волкава, Грынчыка, Ефіменкі ды іншых. Усе яны, як паведамляе Дзьмітры Лаўроў, пратэстуюць супраць таго, што ўлады дазволілі прадпрымальніку прыбудаваць да іхнага дому №13 краму. Раней гэты прадпрымальнік меў невялікі шапік, але шапік чыноўнікі пастанавілі зьнесьці, а ўзамен далі зямельны ўчастак пад стацыянарную краму. Слухач з гэтай нагоды піша:
“Шапік быў невялікі, якіх-небудзь паўтара квадратнага мэтра. А памеры новага будынка — 17 на 8 мэтраў. А галоўнае, хто даў права высякаць на гэтым месцы цудоўны сад? Што гэта за гарбачоўскія заганныя мэтады? Спасылкі на праект адпаведнага інстытуту, на зацікаўленыя арганізацыі, пазаведамасную экспэртызу, інспэкцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя лічым неразумнымі і непісьменнымі. Не гэтыя таварышы прымалі рашэньне аб зьнішчэньні саду і будаўніцтве. А адпіска аб тым, што за кожнае сьсечанае дрэва яны пасадзяць дзесяць новых — таксама глупства. Дзе, хто пасадзіць? Хто гэтага дачакаецца?”
Далей у сваім лісьце Дзьмітры Лаўроў выказвае меркаваньне, што ўсё гэта можа быць адной з праяваў карупцыі. Яшчэ адна цытата зь ліста:
“Чыноўнікі наскрозь пагрузьлі ў хабарніцтве. Усе закупленыя на карані. Прымаюць такое рашэньне, а ня думаюць пра тое, што адбіраюць у людзей апошнюю радасьць. Недарэмна ня так даўно архітэктару раёну надзелі кайданкі наўпрост у ягоным кабінэце. І чаму Лукашэнка нічога гэтага ня бачыць і ня чуе? Колькі “ліпавых” інвалідаў Чарнобылю сярод чыноўнікаў (былых і цяперашніх), якія нідзе ў зоне не былі, а атрымліваюць вялікія пэнсіі, жывуць як у Бога за пазухай ды песьні пяюць.
Мы напісалі і ў адміністрацыю прэзыдэнта, аднак не чакаем ад яе нічога добрага. Загадзя ведаем: адтуль, як і ў савецкі час, нашу скаргу перашлюць тым, на каго скардзімся. Горад забрудзілі ўсімі гэтымі гандлёвымі кропкамі, якія народ назваў “сабачымі будкамі”. Ставяць і там, дзе трэба, і там, дзе яны зусім недарэчы. І чаму гэта ўлада так сьцелецца пад алігархаў? Ясная рэч: таму, што ведае — дадуць на лапу”.
Ня думаю, спадар Лаўроў, што таго добрускага камэрсанта, які меў невялікі шапік, зарабіў на тым нейкія грошы і цяпер будуе замест яго больш прасторную краму, варта называць алігархам. Тым больш, што шапіка ён пазбавіўся не з уласнай ахвоты. Вайна з гэтымі шапікамі цяпер вядзецца па ўсёй краіне — і ў якасьці галоўных называюцца якраз эстэтычныя патрабаваньні да гарадзкога асяродзьдзя. І куды цяпер падзецца тым прадпрымальнікам? Чым яны павінны заняцца?
Вядома, ня ведаючы ўсіх падрабязнасьцяў справы, ня выслухаўшы ўсе бакі, што вядуць спрэчку — немагчыма рабіць якія-небудзь высновы наконт таго, хто з вас мае рацыю. І ўсё ж, спадар Лаўроў, калі станоўчую ацэнку гэтаму праекту далі ўсе шматлікія службы (у тым ліку экалягічная), то, можа, і вам варта больш уважліва паставіцца да аргумэнтаў тых, каго вы лічыце ворагамі. Урэшце ж, ня бэнзазаправачную станцыю прыбудоўваюць да вашага дому і не заводзкі цэх, а краму, якой зможаце карыстацца ў тым ліку і вы.
На заканчэньне ліст Генадзя Агафонава зь Віцебску. Слухач піша:
“Нядаўна быў на сьвяце Божай Маці ў Будславе. І там напаткаў сапраўдных, рэальных слухачоў нашага з вамі агульнага радыё. Прытым, з астатняга люду яны вылучаліся. Найперш роднай мовай, жвавай дапытлівасьцю і вольнымі поглядамі. Вось яно, кола сяброў, рассыпанае па ўсёй Беларусі. І менавіта вы, паважаныя супрацоўнікі “Свабоды”, яго аб’ядноўваеце і натхняеце. Вы па-ранейшаму адзіная інфармацыйная прагаліна на абшарах Беларусі, якую я называю краінай “доўгай белай хмары”.
У сваім лісьце Генадзь Агафонаў таксама дзеліцца з намі прыемнай навіной — у параўнаньні зь мінулымі гадамі, у ягоным родным Віцебску Беларускую “Свабоду” стала чуваць значна лепш. “Цяпер ужо, — піша Генадзь, — ня трэба, як раней, насіць прыймач па пакоях ды ставіць яго на падлогу, шукаючы лепшай якасьці. Прагрэс відавочны”.
Дзякуй вам, Генадзь, за добрыя словы і за прыемныя зьвесткі. Пастараемся працаваць так, каб і надалей голас “Свабоды” ў вашай кватэры гучаў чыста і безь перашкодаў.
На мінулым тыдні нам таксама даслалі лісты Ігар Земляны з украінскага гораду Днепрапятроўску, Іван Драўніцкі зь вёскі Камарова Мядзельскага раёну, Ільля Копыл і Канстанцін Мацкевіч зь Менску, Фёдар Барадзін з Магілёва і Васіль Цюхай зь Беразіна.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by