Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Іраку Джаафары хоча акрэсьліць дату вываду міжнародных сілаў


БАГДАД: Прэм''ер Іраку Ібрагім аль-Джаафары заявіў, што кіраўніцтва краіны павінна акрэсьліць дату вываду замежных сілаў з Іраку. Такую думку Джаафары выказаў пасьля размовы з прэм''ерам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам. Паводле прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, вывад міжнародных сілаў з Іраку павінен адбыцца ў адпаведнасьці з дамовай з ірацкімі ўладамі, а не пад ціскам з боку тэрарыстаў. Джаафары адзначыў, што было б непажадана, каб вывад замежных сілаў адбыўся неспадзявана, альбо каб іхная прысутнасьць працягнулася звыш неабходнасьці, калі ірацкія ўлады самі будуць здольныя гарантаваць бясьпеку ў краіне.
XS
SM
MD
LG