Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бірмінгеме не знайшлі выбухоўку


ЛЁНДАН. У Цэнтры брытанскага гораду Бірмінгем, дзе ў сувязі з пагрозай тэрарыстычнага замаху ўначы былі эвакуяваныя каля 20 тысячаў жыхароў, ніякіх сьлядоў выбухоўкі ня знойдзена. Кіраўнік рэгіянальнай паліцыі Пол Скот-Лі ў часе адмысловай прэсавай канфэрэнцыі заявіў: (Скот-Лі: ) “Мінулае начы мы зрабілі незвычайныя захады – эвакуявалі частку цэнтральных раёнаў Бірмінгему мі папрасілім людзей пакінуць яшчэ некалькі раёнаў. Бяручы пад увагу цяперашнюю сітуацыю ў сьвеце, інфармацыя, якую мы атрымалі сьведчыла аб існаваньні рэальнай пагрозы жыцьцю людзей, што знаходзіліся ў цэнтры гораду. А грамадзкая бясьпека, гэта для нас галоўны прыярытэт” Заявіў кіраўнік рэгіянальнай паліцыі. Ён адмовіўся падаць падрабязнасьці. Між тым лёнданская паліцыя заяўляе, што ў панядзелак транспартная сыстэма сталіцы краіны будзе цалкам адноўленая.
XS
SM
MD
LG