Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 8 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 8 ліпеня

“Звязда”, 1935 год. Гольдштэйн піша пра “агідныя справы” ў Беларускім гістарычным музэі:

“Пры музеі быў яўрэйскі аддзел, у якім у пачатку 1932 года ўжо было да 800 нумароў (прыблізна 16.000 экспанатаў), характарызуючых быт, эканоміку і культуру яўрэйскага насельніцтва Беларусі. Сярод экспанатаў былі рэчы, маючыя ўнікальнае значэньне, вялікая колькасць рукапісаў пачынаючы з ХІV стагоддзя. Калі музей рэарганізаваў сваю работу па сістэме грамадскіх фармацый, работнікі музея зразумелі гэта своеасабліва. Замест таго, каб яўрэйскі аддзел расфарміраваць, расставіўшы экспанаты па фармацыях, іх спусцілі ў падвал… Наркомасветы павінен зацікавіцца работай музея”.

“Звязда”, 1945 год:

“Гасцініца “Беларусь” да пачатку Айчыннай вайны была першакласнай, — гаворыць старшы прараб будаўніцтва тав. Гольдман. — Пасля заканчэння аднаўленчых работ яна стане яшчэ лепшай. У ёй будзе звыш 300 добраўпарадкаваных, мастацка аформленых нумароў. Гасцініца будзе мець першакласныя нумары “Люкс” з прыхожымі, двума пакоямі, ваннай, прыбіральняй і ўмывальнікам. Пры гасцініцы поўнасцю аднаўляецца двухпавярховы рэстаран з кухняй і ўсе астатнія дапаможныя пакоі і памяшканні. Гасцініца “Беларусь” уступіць у строй да канца 1945 года. Праект аднаўлення гасцініцы “Беларусь” склаў аўтар праекта будаўніцтва гэтай гасцініцы, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР архітэктар Воінаў”.

“Сталинская молодежь”, 1955 год. Мікалай Цімошак:

“Слуцкія майстры ткацтва славіліся здаўна. Больш за два стагодзьдзі таму вядомы польскі магнат князь Радзівіл адарваў слуцкіх майстрых ад родных ніў і родных хат і прымусіў іх ткаць для свайго двара пэрсідзкія дываны. Смутак па родным краі нарадзіў патрэбу ў ткачых адлюстроўваць у сваёй творчасьці беларускую прыроду. Так, згодна з народным паданьнем, на Случчыне паўстала ткацтва з выявай беларускага арнамэнту… За адраджэньне традыцыяў слуцкіх ткачых узяўся калектыў гарадзкой арцелі “Стаханавец”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG