Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дваццаць тры амэрыканцы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці


Валер Каліноўскі, Менск Як паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік пашпартна-візавай службы Менскага аблвыканкаму Аляксандар Зелянкевіч, учора ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўпецкага раёну да адміністрацыйнай адказнасьці былі прыцягнутыя 23 грамадзяніна ЗША, якія прыбылі ў Беларусь з турыстычнымі візамі.

Прычына пакараньня – несвоечасовая рэгістрацыя. Да адказнасьці прыцягнутая таксама асоба, якая іх запрашала. Амэрыканцы затрыманыя не былі, на іх складзеныя пратаколы, яны працягваюць адпачываць у вёсцы Мікалаеўшчына. (Чытаць падрабязнасьці)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG