На пярэднім баку банкноты зьмешчаная выява нясьвіскага замку Радзівілаў – помніка беларускага дойлідзтва XVI стагодзьдзя. На заднім баку банкноты – від замку Радзівілаў, напісаны беларускім мастаком ХІХ стагодзьдзя Напалеонам Ордам.
Паводле спэцыялістаў Нацыянальнага банку Беларусі, новая банкнота мае дадатковыя элемэнты засьцярогі ад падрабленьня. Найперш гэта аконная (так званая “нырна́я”) ахоўная нітка – на пярэднім баку банкноты будуць відаць фрагмэнты мэталізаванай ніткі з галяграфічным эфэктам.