Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доналд Рамсфэлд адхіліў заклікі падрыхтаваць графік вываду амэрыканскіх вайсковых аддзелаў зь Іраку


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд адхіліў заклікі падрыхтаваць графік вываду амэрыканскіх вайсковых аддзелаў зь Іраку. Выступаючы перад Сэнатам ЗША, Рамсфэлд заявіў, што амэрыканскім вайскоўцам мусіць быць дазволена здушыць супраціў ірацкіх паўстанцаў і падрыхтаваць ірацкія сілы бясьпекі да падтрыманьня кантролю над краінай. (Рамсфэлд) “Няхай ніхто не сумняецца – калі войскі кааліцыі выйдуць з Іраку перад тым, як ірацкія сілы бясьпекі змогуць узяць на сябе адказнасьць за забесьпячэньне парадку ў краіне, аднойчы там можа ўзьнікнуць яшчэ адзін дыктатарскі рэжым, можа яшчэ больш небясьпечны, які ізноў адкіне рэгіён у цемру”. Некаторыя кангрэсмэны заклікаюць вызначыць канкрэтны тэрмін вываду войскаў, але паводле Рамсфэлда, прызначэньне тэрміну вываду войскаў яшчэ больш заахвоціць паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG