Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя абвінавачаньні ваяўнікам сэрбскіх ваенізаваных фармаваньняў


БЯЛГРАД. Сэрбскі пракурор у справах ваенных злачынстваў Воіслаў Вукчавіч абвясьціў, што ў наступным месяцы ён выставіць абвінавачаньні ваяўнікам сэрбскіх ваенізаваных фармаваньняў, ідэнтыфікаваным у відэафільме, дзе было зафіксаванае забойства шасьці мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе. Гэта будзе першае абвінавачаньне, выстаўленае грамадзянам Сэрбіі ў сувязі з падзеямі ў Срэбраніцы, дзе былі забітыя тысячы мусульманскіх мужчын і хлапцоў. Відэафільм у гэтым месяцы быў паказаны на некалькіх сэрбскіх тэлеканалах.
XS
SM
MD
LG