Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 22 чэрвеня.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 22 чэрвеня.

“Звязда”, 1935 год. З Бабруйску:

“Уночы з 20 на 21 чэрвеня парашутыст тав. Бабіцкі паставіў новы ўсесаюзны рэкорд у галіне парашутызма. Тав. Бабіцкі зрабіў прыжок у начной цемры з вышыні 7.150 метраў без кіслароднага апарата і добра прызямліўся. Гэты прыжок зроблен з вышыні на 295 метраў ніжэй вядомага прыжка майстра парашутнай справы Козулі, зробленага днём. Гэта першы з вядомых да гэтага часу начных прыжкоў з самалёта з такой вышыні”.

“Сталинская молодежь”, 1955 год. Пра барацьбу з п’янствам сярод трактарабудаўнікоў:

“Сталявара Івана Радзюкевіча ўся Беларусь ведае па ягоных славутых працоўных справах. Быў час, калі ён таксама захапляўся гарэлкай. “Комсомольская правда” тады выступіла з рэзкай крытыкай Радзюкевіча. Паводзіны строга абмеркавалі таварышы на камсамольскім сходзе. Гэта было цяжкім ударам для яго. Але малады сталявар не зажурыўся. Наадварот. Ён перамог дурное захапленьне. Пяць плавак за зьмену — вось што было ягоным адказам калектыву”.

“Свабода”, 1995 год:

“Каталіцкі сьвятар зь Мёраў айцец Пятрайціс пасьля рэферэндуму “павіншаваў” сваіх прыхажанаў зь ягонымі вынікамі. Ён сказаў, што Пагоня з крыжом Хрыста цяпер зьмененая на герб з зоркаю Сатаны. Літаральна на наступны дзень ксёндз атрымаў ліст, у якім намесьнік старшыні Мёрскага райвыканкаму сп.Маняк папярэдзіў сьвятара, што ён ня мае права ўмешвацца ў справы дзяржавы. Адбылася і адпаведная “гутарка” ў адным з кабінэтаў раённай адміністрацыі. Аднак сьвятар сказаў, што не адмаўляецца ад сваіх слоў, бо не разумее, што робяць у касьцёле тыя людзі, якія галасавалі супраць крыжа Хрыстовага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG