Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 20 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 20 чэрвеня

“Іскра”, 1925 год:

“Студэнская Думка”, месячнік беларускага студэнства ў Вільні, вышаў у сьвет чацьвёртым нумерам. Брашурка невялікая, усяго 35 старонак, але зьмест даволі багаты і цікавы… Але хіба-што на першае месца трэба паставіць мастацкі, запраўды паэтычны пераклад Н.Арсеньневай ІІ часткі “Дзядоў” вялікага польскага песьняра А.Міцкевіча… Арсеньнева, як мы чулі, пералажыла ўжо ўсе “Дзяды”, дык застаецца, каб яны хутчэй пабачылі сьвет. Але разам з гэтым мусім адзначыць і адну непрыемную рэч: тэкст усяго журналу так блага выпраўлены, што часам нельга нічога зразумець”.

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“Саветы — гэта краіна безупыннай жорсткай барацьбы, краіна крывавага тэрору, краіна розных эксперыментаў гаспадарчай палітыкі. Цяпер у жыцьці Саветаў існуе толькі адзін аўтарытэт — гэта дыктатар Сталін. Партыя, соцыялістычная навука К.Маркса, Леніна, народ, грамадская апінія — усё прад аўтарытэтам Сталіна нішто. Сталін — гэта валадар, вучыцель і правадыр. У гэтых варунках жыцьця многія выдатныя камуністы пападаюць у няласку Сталіна, якіх пасьля ссылаюць у ссылку. Нядаўна папаў у няласку Сталіна ведамы камуністычны дзеяч Енукідзе, якога пасьля гэтага арыштавалі і саслалі ў Азію”.

“Народная газета”, 1995 год. Доктар пэдагагічных навук Ефрасіньня Андрэева:

“З-за гвалтоўнай паланізацыі і русіфікацыі беларуская мова ўжо тры стагоддзі не абслугоўвае дзяржаўна-палітычнае, эканамічнае, грамадскае жыццё. З ёй, як не сорамна прызнацца, не сябруе ніводная вышэйшая навучальная ўстанова! Нават у сферы святая святых кожнай нацыі — культуры — і то руская мова ў нас адчувае сябе ў дзясяткі разоў вальней за беларускую. Каб сёння спакойна працаваць ва ўстановах культуры, з вялікай верагоднасцю дамагчыся ганаровага звання заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, дастаткова ведаць і ўжываць толькі адно беларускае слова — “Дзякуй!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG