БРУСЭЛЬ. Саміт лідэраў Эўрапейскага Зьвязу скончыўся правалам – кіраўнікі краінаў аб’яднанай Эўропы не змаглі ўхваліць буджэт Эўразьвязу на 2007-2013 гады з-за непераадольных разыходжаньняў.
Найбольш востры канфлікт ўзьнік паміж Францыяй і Вялікай Брытаніяй. Прэм’ер-міністар Люксэмбургу Жан-Клод Юнкэр прызнаў, што Эўразьвяз апынуўся ў глыбокім крызысе.
(Юнкэр) “Мне сорамна. Калі я даведаўся, што ўсе краіны-новыя сябры Эўразьвязу заявілі, што дзеля дасягненьня кампрамісу яны гатовыя адмовіцца ад часткі сваіх фінансавых патрабаваньняў да Эўразьвязу, мне стала сорамна”
Гэта былі словы прэм’ер-міністра Люксэмбургу – краіны,я кая старшынюю цяпер у Эўразьвязе. Між тым прэм’ер-міністар Швэцыі Горан Пэрсан аявіў:
(Пэрсан) “Па-мойму неабходна правесьці дадатковыя перамовы, каб падрыхтаваць новы праект буджэту і распрацаваць прыймальную для ўсіх схему разьмеркаваньня сродкаў у Эўразьвязе”.
Між тым прэм’ер-міністар Польшчы Марэк Бэлька заявіў, што перамовы праваліліся “з-за эгаізму больш заможных краінаў Эўразьвязу, а польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі выказаў упэўненасьць, што аб’яднаная Эўропа зможа хутка пераадолець цяперашні крызыс.