Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку забітыя 50 паўстанцаў


БАГДАД. У Іраку каля 50 паўстанцаў забітыя ў часе вайсковай апэрацыі ў правінцыі Анбар, недалёка ад мяжы з Сірыяй. У палон захопленыя каля ста замежных ваяўнікоў. У апэрацыі бяруць удзел каля тысячы марскіх пехацінцаў ЗША пры падтрымцы ірацкага войска, танкаў і авіяцыі.Гэта трэцяя шырокамаштабная апэрацыя цягам апошніх двух месяцаў, мэта якой – зламаць супраціў паўстанцаў. Між тым у Багдадзе сёньня двое ірацкіх жаўнераў загінулі ў шасьцёра былі параненыя калі выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Яшчэ адзін выбух адбыўся на шляху амэрыканскай ваеннай калёны – загінула дзесяцігадовая дзяўчынка, якая выпадкова апынулася побач.
XS
SM
MD
LG