Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 14 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 14 чэрвеня.

“Крыніца”, 1925 год. Да 20-годзьдзя паэтычнай творчасьці Я.Купалы друкуе верш “Мужык”:

“Што я мужык усе тут знаюць, І як ёсьць гэты сьвет вялік, Зь мяне сьмяюцца, пагарджаюць, Бо я мужык, дурны мужык… Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век мой тут вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык. І кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык, Што хоць мной кожны пагарджае,— Я буду жыць! — бо я мужык!”

“Калгасьнік Беларусі”, 1935 год:

“6 чэрвеня г.г. спартыўная каманда менскай цукерачнай фабрыкі “Комунарка”, у складзе 6 асоб, вышла пехатою ў Маскву… Рабочыя-фізкультурнікі нясуць старым большэвікам Беларусі запрашальныя білеты ад фабрыкі на ўрачыстае ўсенароднае свята — дзень вызвалення Беларусі ад белапалякаў і ўручэння ордэна Леніна Беларускай соцыялістычнай рэспубліцы… Ні адзін з фізкультурнікаў — удзельнікаў падарожжа — не скардзіцца на стомленасць, на дажджы, пякучае ў часе поўдня сонца. Яны ідуць вясёлыя і бадзёрыя. Ідуць у вялікую Маскву, каб запрасіць старых большэвікоў да сябе ў госці, каб расказаць ім аб сваім жыцці, аб дасягненнях нашай ордэнаноснай рэспублікі”.

“Рэспубліка”, 1995 год. Палажэньне аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусі:

“4. Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусі ўстанаўліваецца ў памяшканьнях паседжаньняў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама ў службовых кабінэтах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і пакоях, у якіх дэпутаты Рэспублікі Беларусь пастаянна прымаюць выбарцаў… 9. Асобы, вінаватыя ў абразе Дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь, нясуць адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG