Калі ў 1970 – пачатку 1980-х у Беларусі былі толькі два касмэтычныя салёны і ніводнага цэнтру плястычнай хірургіі, то цяпер каля 50 суб’ектаў гаспадараньня маюць права на правядзеньне плястычных апэрацыяў. Касмэтолягі зазначаюць, што бум на плястычныя апэрацыі й касмэтычныя паслугі пачаўся, калі людзі пабачылі першыя мэксыканскія сэрыялы. Апэрацыі ў Беларусі даступныя паводле цэнаў, таму іх робяць ня сьпешчаныя багатыя людзі, а студэнткі, сялянкі, настаўніцы й нават пэнсіянэркі. Гэтак, клінічны цэнтар плястычнай хірургіі й мэдычнай касмэталёгіі пры Нацыянальным шпіталі Ўпраўленьня справаў прэзыдэнта робіць штогод да 400 апэрацыяў людзям з усяе краіны. Я пагутарыла з двума хірургамі менскіх цэнтраў плястычнай мэдыцыны. Яны апавялі, што да 90 % наведнікаў – жанчыны, якія спрабуюць зьмяніць свой выгляд.
(Доктар Вашкевіч: ) “Гэта грудзі, на другім месцы – носік і вушкі. Гэта, як правіла, падлеткі, маладыя кабеты. Старэйшыя кабеты сваімі вушамі й носам ужо не займаюцца. А вось грудзі актуальныя заўжды. Карацей, твар і грудзі”.
(Доктар Барыяш: ) “Ліпасакцыяў вельмі шмат і рынаплястыкі”.
(Карэспандэнт: ) “Калі зьмяняюць выгляд, то робяць гэта паводле нейкіх эталёнаў прыгажосьці?”
(Барыяш: ) “Бывае, што з рэклямным праспэктам прыходзяць, здымкі прыносяць: “Хачу вось такі носік”. Але ўсё вырашае кансультацыя”.
(Карэспандэнт: ) “А мужчыны па што прыходзяць?”
(Барыяш:) “Правяць вушы й нос”.
У іншым цэнтры апавялі, што да іх прыходзіць каля 80 % жанчын і 20 % мужчынаў. Відаць, мужчыны рэкамэндуюць гэты цэнтар адзін аднаму і прыходзяць, каб прыбраць лысіну, лапавухасьць, дэфэкты носа. Моднай у мужчынаў робіцца і фаляплястыка.
Чаму акурат беларусы – лідэры сярод былых народаў СССР у спробах зьмяніць свой выгляд? Спэцыялісты падаюць мноства тлумачэньняў. Кажуць, што ў звычайнага беларуса больш грошай, чым у звычайнага малдаваніна, расейца, украінца ці азіята. Але ж ня болей, чым у прыбалта, якія робяць меней апэрацыяў для зьмены выгляду. Некаторыя плястычныя хірургі тлумачаць бум тым, што сярод беларускіх жанчын вялікая канкурэнцыя па прыгажосьці. Шмат хто прагне знайсьці сабе статуснага мужчыну, а такія рэдкасьць. Вядомы плястычны хірург Віктар Барыяш кажа, што жанчыны робяць апэрацыі для сябе – каб адчуваць сябе дасканалай. А этнасоцыяпсыхоляг Павал Урбановіч лічыць:
(Урбановіч: ) “Чалавек робіць такую апэрацыю, калі ён не задаволены сабой. Ён спадзяецца, што з новымі вушамі й носам у яго ўсё будзе добра. Зрэдку так яно й бывае – штосьці паправіцца, я буду больш актыўным, упэўненым. Аднак гэта тое ж самае, што прыбіраць сымптом, ня лечачы хваробы”.
(Карэспандэнт: ) “А што гэта за хвароба?”
(Урбановіч: ) “Незадаволенасьць сабою, жыцьцём. І, я б сказаў, непрыманьне сябе”.
Самую экзатычную вэрсію выказала псыхоляг Хрысьціна Сухотка. На яе думку, многія людзі робяць плястычныя апэрацыі, каб забыцца на сваё невысокае сацыяльнае паходжаньне, стаць больш гарадзкім альбо неяк прыпадобніцца да тых клясаў грамадзтва, якія маюць славу, вядомасьць і грошы.