ЛЁНДАН. Міністры фінансаў з найбольш заможных краінаў сьвету – “краінаў вялікай васьмёркі” дамовіліся сьпісаць 40 мільярдаў даляраў даўгоў 18-ці найбяднейшым краінам, пераважна з Афрыканскага кантынэнту.
Гаворыць міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Гордан Браўн,
(Браўн) “Даўгі 18-ці краінаў будуць сьпісаныя неадкладна. Гэта каля 40 мільярдаў даляраў. Запазычанасьць яшчэ 9 краінаў будуць, хутчэй за ўсё, сьпісаныя ў бліжэйшыя год-паўтара”
Магчымае сьпісаньне даўгоў яшчэ 20-ці краінам можа адбыцца, калі яны зробяць захады ў барацьбе з карупцыяй і анархіяй у гаспадарцы.
У “вялікую васьмёрку” уваходзяць ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя, Італія, Японія, Канада і Расея.