(Карэспандэнт: ) “Амаль два тыдні працягвалася ў Жодзіна галадоўка маладых людзей, выключаных з навучальных установаў з палітычных матываў. Таксама ў зьняволеньні цяпер галадаюць былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабдец і адзін зь лідэраў прадпрымальнікага руху Валер Леванеўскі. Скажыце, а як вы ставіцеся да галадоўкі? Ці можна з дапамогай гэтага мэтаду сёньня ў Беларусі дамагчыся нейкіх сваіх патрабаваньняў?”
(Дзяўчына: ) “Я думаю, што можна. Калі ў нашых уладаў ёсьць сэрца, ёсьць спачуваньне да людзей, то я спадзяюся, што гэта можа прынесьці нейкія вынікі”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што гэта ня выхад. Ня думаю, што гэтым яны зробяць некаму горш. Найперш яны пашкодзяць сабе”.
(Спадар: ) “Я думаю, што не. Трэба берагчы сілы. Можа, будзе нейкі іншы сродак. А галадоўка… Уладам напляваць на галадоўку. Здароўе ж ня вернеш. Трэба здароўе берагчы”.
(Хлопец: ) “Лічу, што так. Бо людзі, якія галадаюць, непазьбежна зьвяртаюць на сябе ўвагу ўладаў. Гэта магутная мера, і ўлады мусяць на яе неяк рэагаваць. Бо ж не прымусяць людзей гвалтам есьці. Трэба, значыць, шукаць нейкага паразуменьня, пачынаць перамовы. Я лічу, што мера даволі эфэктыўная, але я ўсё ж такі шкадую, што людзі вымушаныя ісьці на гэта”.
(Спадар: ) “Я думаю, нідзе нічога нельга дамагчыся з дапамогай галадоўкі. Навошта сабе шкодзіць? Трэба шукаць нейкія іншыя мэтады”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што гэта не асабліва добры мэтад. Трэба вырашаць такія пытаньні іншым чынам”.
(Хлопец: ) “Нельга”.
(Пэнсіянэр: ) “Я думаю, што гэта глупства. Падставаў для правядзеньня ў нашай краіне палітычнай галадоўкі няма”.
(Хлопец: ) “У нас на гэта не глядзяць. Так што наўрад ці яны чаго-небудзь гэтым дамогуцца”.
(Спадар: ) “У нас, відаць, вельмі складана, хаця трэба нешта рабіць”.
(Дзяўчына: ) “Думаю, што не — гэта бессэнсоўна. Досьвед паказвае, што гэта мала чаго дае”.