“Полесская правда”, 1925 год:
“Эпідэмія тыфусу разрасьцецца ў сярэдзіне лета, калі мы своечасова не пачнем барацьбу з найзьлейшым нашым ворагам — мухамі. Адна пара мух зь вясны да сярэдзіны восені можа вывесьці пяць тысячаў мільярдаў патомства. Наведаўшы памыйныя ямы і прыбіральні, адна муха можа перанесьці на ўласным целе звыш мільёна мікробаў заразы. Вось чаму муха — наш найзьлейшы вораг. Вось чаму магчымыя новыя, больш сур’ёзныя ўспышкі эпідэміі ў летні час… Зьнішчайце маленькага, але небяспечнага ворага — муху!”
“Сталинская молодёжь”, 1955 год. Л.Тамашова, старшы навуковы супрацоўнік НДІ пэдагогікі Мінасьветы БССР:
“…празьмерная ўвага да пытаньняў каханьня і сяброўства ў спалучэньні зь няўмелай пастаноўкай выхаваўчай работы можа прывесьці да самых агідных наступстваў. У такіх выпадках “сяброўства” паміж хлопчыкамі і дзяўчаткамі робіцца модай. Хлопчык прапаноўвае “сяброўства” дзяўчыне, хоць яе амаль ня ведае. У выпадку адмовы дзяўчыне пагражае зьбіцьцё кулакамі. У выпадку згоды пачынаюцца пошлыя залёты, спатканьні, позьнія прагулкі, перапіска. І ўсё гэта, зразумела, адмоўна адбіваецца на пасьпяховасьці і дысцыпліне навучэнцаў”.
“Имя”, 1995 год. Пасьля прэм’еры фільма “Нянавісьць” адзін зь яго герояў Мікалай Статкевіч даў аплявуху рэжысэру Юрыю Азаронку. М.Статкевіч патлумачыў:
“Майго дзеда падчас вайны забілі паліцаі. А мяне ў гэтым агідным фільме параўналі з фашыстамі… Безумоўна, можна было пачаць працэс з аўтарам “Нянавісьці” за сьвядомы паклёп… але наўрад для спадара Азаронка гэта зрабілася б урокам. Цяпер ён выказвае непакой за ўласнае жыцьцё. Прыхільнікі БЗВ не зьбіраюцца рабіць замахаў на спадара Азаронка і, тым больш, ягоную сям’ю. А вось людзей, якія жадаюць плюнуць яму ў твар, у Беларусі, я ўпэўнены, нямала”.