Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замах у Кандагары: могуь быць забітыя нават 50 чалавек


КАНДАГАР. Аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзай рэзка асудзіў спраўцаў замаху, што адбыўся сёньня раніцай ў горадзе Кандагар. Прынамсі 17 чалавек загінулі, а 36 былі параненыя калі замаховец-самагубца ўзарваўся каля ўваходу ў галоўную мячэць Кандагару. У мячэці адбывалася жалобная цэрымонія ў гонар забітага ў нядзелю шыіцкага клірыка, які моцна падтрымліваў цяперашняга прэзыдэнта Хаміда Карзая. Сярод забітых – новы кіраўнік службаў бясьпекі Кабулу Акрам Хакрызвал. Аўганскія сьледчыя, якія працуюць на месцы трагедыі апасаюцца, што колькасьць ахвяраў можа дасягнуць нават 50 чалавек. Паведамляецца, што замахоўца праўдападобна хацеў забіць менавіта генэрала Хакрызвала. Чалавек, які назваў сябе прадстаўніком Талібану, тэлефанаваў у розныя інфармацыйныя агенцтвы ў Кабуле і казаў, што Талібан бярэ на сябе адказнасьць за замах. Аднак прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Аўганістану Лютфула Машал, заявіў, што гэтую інфармацыю пакуль нельга пацьвердзіць.
XS
SM
MD
LG