Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: выбух у мусульманскай сьвятыні


ІСЛАМАБАД. Ня менш за 20 чалавек загінулі, а 65 былі параненыя пры выбуху на тэрыторыі маўзалею імама Бары ў пакістанскай сталіцы, куды на рэлігійнае сьвята сабраліся тысячы вернікаў. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Машараф усклаў віну за тэрарыстычны акт на рэлігійных экстрэмістаў.

Міністар інфармацыі Пакістану шэйх Рашыд Ахмэд паведаміў: “Прычына трагедыі – канфлікт паміж дзьвюма рэлігійнымі групамі. Сьпярша зьявіліся дапушчэньні, што выбух учыніў сьмяротнік, але разглядаецца таксама й вэрсія, што гэта была бомба з дыстанцыйным кіраваньнем. Экспэрты высьветляць гэта. Усе параненыя былі дастаўленыя ў бальніцы”.
XS
SM
MD
LG