Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы Багуслаў Рагальскі сказаў Радыё Свабода, што сама паездка ў Беларусь выклікала ў яго вялікія ўражаньні.
(Рагальскі: ) “Я як бы вярнуўся ў часы свайго дзяцінства – пачатак 1980-х гадоў. Адчуваецца, што Беларусь гэта паліцэйская дзяржава, у вачах людзей можна пабачыць страх. Ужо на польска-беларускай мяжы пачынаеш адчуваць нібыта ты ў нечым вінаваты. Столькі пячатак, кантролю – гэта жахліва”.
Паводле спадара Рагальскага, візыт польскіх дэпутатаў ў Саюз палякаў Беларусі быў вельмі важны, бо актывісты гэтай арганізацыі церпяць ад масавай антыпольскай прапаганды, якую распаўсюджваюць афіцыйныя беларускія мэдыі.
(Рагальскі: ) “Мы паглядзелі фільм пра Саюз палякаў, які паказвае беларускае тэлебачаньне. Яго аўтары выкарыстоўваюць вельмі прымітыўныя прапагандысцкія прыёмы, каб пераканаць беларусаў, што Польшча хоча адарваць ад Беларусі Горадню – гэта абсалютнае глупства”.
Багуслаў Рагальскі кажа, што зьезд Саюзу палякаў, які прызнаны міністэрствам юстыцыі Беларусі нелегітымным, насамрэч адбываўся ў адпаведнасьці з законам, і таму беларускія ўлады павінны прызнаць новае кіраўніцтва Саюзу.
Пра прычыны прэтэнзіяў афіцыйнага Менску да Саюзу палякаў спадар Рагальскі заявіў наступнае:
(Рагальскі: ) “У кожнай таталітарнай дзяржаве, а Беларусь гэта таталітарная дзяржава, калі ёсьць шмат праблемаў і зь імі цяжка справіцца, дык шукаюць ахвярнага казла за мяжой. Асабліва напярэдадні выбараў ўладам трэба знайсьці вінаватага ў гаспадарчых праблемах. Вось знайшлі Саюз палякаў і разам зь ім усіх палякаў, якія нібыта хочуць зьмяніць у Беларусі ўладу. Калісьці ў камуністычнай Польшчы казалі, што ўсе няшчасьці ідуць ад ЗША. Гэта галоўная прычына – адцягнуць увагу беларусаў ад іншых праблемаў".
Багуслаў Рагальскі заявіў Радыё Свабода, што дэпутаты ад Польшчы будуць дамагацца, каб у Эўрапарлямэнце як мага хутчэй адбыліся дэбаты, прысьвечаныя парушэньням правоў нацыянальных меншасьцяў Беларусі.
Падрабязнасьці візыту ў Горадню: Прадстаўнік польскага Сойму наведаў у Горадні Саюз палякаў Беларусі "Саюз палякаў знаходзяцца пад паліцэйска-пракурорскім уціскам"