Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка: "У кіраўніцтва Ўкраіны выклікае дрыжыкі згадкі пра АЭП"


RFE/RL Сёньня ў сталіцы Казахстану Астане адбыліся перамовы паміж беларускім і казахстанскім кіраўнікамі Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым. На прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту Лукашэнка заявіў, што Беларусь супрацоўнічае з Казахстанам ў інтэграцыйных арганізацыях – СНД, Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) ня менш, чым з "саюзнай" Расеяй.

Паводле Лукашэнкі, Беларусь зацікаўленая ў пашырэньні супрацоўніцтва з Казахстанам , у тым ліку і ў сфэры ваеннай вытворчасьці.

Беларускі кіраўнік таксама паведаміў, што Казахстан можа ўзяць удзел у прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі Назарбаеў заявіў, што калі Ўкраіна будзе тармазіць фармаваньне так званай Адзінай эканамічнай прасторы, Беларусь, Казахстан і Расея будуць рушыць далей бязь іх. Лукашэнка пагадзіўся з пазыцыяй казахстанскага калегі, дадаўшы, што “у ранейшага і цяперашняга кіраўніцтва Ўкраіны выклікае дрыжыкі згадкі пра наднацыянальныя органы ў межах Адзінай эканамічнай прасторы” (АЭП).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG