Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан: вайскоўцы абстралялі ўцекачоў


ТАШКЕНТ. За 30 кілямэтраў ад узбэцкага гораду Андыжану група ўзброеных людзей зрабіла спробу прарвацца на тэрыторыю Кіргізстану. Паводле некаторых паведамленьняў, гэта былі зьняволеныя, што ў ноч на пятніцу ўцяклі з турмы ў Андыжане.

Тым часам сілавыя структуры вядуць у Андыжане пошукі людзей, прычынных да нядаўніх пратэстаў. Таксама сёньня ўзбэцкія войскі адкрылі агонь па вялікай групе ўцекачоў, што кіраваліся ў бок мяжы з Кіргізстанам. Паведамляецца пра ахвяры сярод уцекачоў.

Паводле ўзбэцкіх праваабаронцаў, у пятніцу ў часе хваляваньняў у Андыжане былі забітыя каля 500 чалавек. Як апавядаюць сьведкі, па сабраных на плошчы Андыжану дэманстрантах войскі стралялі з кулямётаў, устаноўленых на бронетранспартэрах.
XS
SM
MD
LG