ТБІЛІСІ. Пастанова парлямэнту Грузіі аб расейскіх вайсковых базах набыла сілу. Міністэрства замежных справаў Грузіі спыніла выдачу візаў расейскім вайскоўцам. Зь сёньняшняга дня расейскім вайскоўцам забараняецца правядзеньне ратацыі асабовага складу на базах у Ахалкалакі й Батумі, а таксама ўвоз на тэрыторыю Грузіі вайсковай тэхнікі й маёмасьці. Старшыня грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ заявіла: “Калі ня будзе дасягнута пагадненьне, то базы будуць функцыянаваць у нармальным рэжыме вываду, які прадугледжвае пэўнае абмежаваньне перамяшчэньня грузаў, абмежаваньне выдачы візаў, але не пагражае жыцьцю або бясьпецы людзей”.