Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР павялічвае свой ядзерны патэнцыял


ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя прасунулася наперад у справе павялічэньня свайго ядзернага патэнцыялу. Як паведаміла сёньня міністэрства замежных справаў КНДР, з рэактару атамнай электрастанцыі ў горадзе Янбон вынятыя ўсе плютоніевыя стрыжні. З гэтых стрыжняў можна атрымаць плютоній, які будзе прыдатны да выкарыстаньня ў зброі. Апошнім часам усё часьцей з’яўляецца інфармацыя аб тым, што Паўночная Карэя можа рыхтавацца да ядзерных выпрабаваньняў.
XS
SM
MD
LG