Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія: 2775 гадоў турмы за спробу тэракту


МАДРЫД. Вярхоўны суд Гішпаніі вынес прыгаворы двум чальцом басконскай сэпаратысцкай групоўкі ЭТА. Кожны зь іх асуджаны да 2775 гадоў зьняволеньня. Паводле гішпанскіх законаў, аднак, рэальны тэрмін турэмнага зьняволеньня ня можа перавышаць сарака гадоў. Падсудныя плянавалі падарваць пасажырскі цягнік напярэдадні Калядаў 2003 году.
XS
SM
MD
LG