Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Капыльскія ўлады забаранілі акцыю пратэсту


Міхал Стэльмак, Менск 6 траўня ў Капылі павінна было адбыцца пікетаваньне. Правесьці яго зьбіраўся мясцовы актывіст дэмакратычнага руху Віктар Дашкевіч. Падставай для пратэсту стала затрымка з афармленьнем спадару Дашкевічу пэнсіі па інваліднасьці.

(Дашкевіч: ) “Я даў заяўку на пікет, што буду паводзіць сябе прыстойна і нікому не перашкаджаць. Адказ я атрымаў, дзе яны паведамілі, што я ня маю падставы для выяўленьня свайго пратэсту ў выглядзе пікетаваньня. Падпісала адказ старшыня райвыканкаму, а намесьніца адказала па тэлефоне, што ў нас такое месца нават не адведзена. Таму што ў нас усе людзі пакорныя, сьмірныя, паважаюць чыноўнікаў. Мы не маглі думаць, што ты адзін такі знойдзесься”.

Зазначыў Віктар Дашкевіч. Намесьніца старшыні Капыльскага райвыканкаму Іна Былюк лічыць адмову у дазволе на пікетаваньне абгрунтаванай:

(Былюк: ) “Райвыканкам яму ня дазволіў са спасылкай на нормы дзеючага заканадаўства. Яму дадзены вычарпальны адказ. На плошчы ён перашкаджае дарожнаму руху. Ён ня мае права гэтага рабіць”.

Намесьнік старшыні Беларускага Гэльсінскага камітэту Гары Паганяйла лічыць дзеяньні капыльскіх уладаў, якія адмовілі мясцоваму жыхару ў праве на пратэст, незаконнымі:

(Паганяйла: ) “Вядома, адказ гэта неабгрунтаваны, незаконны. У адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам усе выканкамы, адміністрацыі прынялі адпаведныя рашэнньні пра месцы, дзе можна праводзіць масавыя акцыі. І па часе расьпісана гэта. Яны проста ня хочуць даваць дазволу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG