Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя гатовая спрыяць міру на Блізкім Усходзе


РАМАЛАГ. Прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган правёў у Рамалагу перамовы з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам. Эрдаган заявіў, што Турцыя гатовая ўсяляк спрыяць блізкаўсходняму мірнаму працэсу.

Раней турэцкі прэм’ер правёў перамовы з кіраўніцтвам Ізраілю. Ізраільскі прэм’ер-міністар Арыель Шарон адзначыў, што Турцыя можа адыграць важную ролю ў эканамічным аднаўленьні паласы Газы пасьля плянаванага вываду адтуль ізраільскіх сілаў.
XS
SM
MD
LG