“Зьбіцьцём і масавымі арыштамі скончылася дэманстрацыя беларускай апазыцыі ў гадавіну чарнобыльскай катастрофы. Дэманстрантаў, якія спрабавалі прайсьці да прэзыдэнцкага палацу, каб перадаць Аляксандру Лукашэнку пэтыцыю, дзе сярод іншага было патрабаваньне дазволіць дзецям з забруджаных раёнаў лекавацца за мяжой, зьбілі супрацоўнікі АМОНу”, піша „Gazeta Wyborcza”.
Між тым іншы польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” піша, што вялізная колькасьць міліцыянтаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія былі сьцягнутыя ўчора ў цэнтар Менску, сьведчыць аб тым, што Лукашэнка баіцца паўтору ўкраінскага варыянту ў Беларусі.
“Учорашнія падзеі ў Менску пацьвярджаюць дадзеныя апошняй справаздачы праваабарончай арганізацыі Amnesty International што да Беларусі, у якой гаворыцца, што ў гэтай краіне груба парушаюцца асноўныя правы чалавека, улады робяць немагчымай працу недзяржаўных арганізацыяў і мэдыяў, а судовая сыстэма выконвае загады рэжыму, займаючыся перасьледам праціўнікаў прэзыдэнта”, адзначае “Rzeczpospolita”.