Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 25 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 25 красавіка

“Заря Запада”, 1925 год:

“…атрымана паведамленьне аб утварэньні пры інстытуце беларускай культуры камісіі па ахове помнікаў даўніны, народнай культуры і прыроды. Гэтая камісія ўжо пачала выяўляць помнікі ў нашых старадаўніх гарадах — Менску, Віцебску, Полацку, Воршы, Магілёве, Слуцку і Тураве. Між іншым, гэтая камісія працягне вывучэньне старадаўніх помнікаў у Віцебску, як Благавешчанскай царквы і “Чорнай” Траецкай царквы, выдатных па сваёй архітэктуры. Па сканчэньні выяўленьня і дэталёвага вывучэньня помнікаў даўніны, камісія аб’явіць іх дзяржаўным здабыткам і возьме пад ахову”.

“Звязда”, 1985 год. “Да ўвагі арганізатараў адзіных палітдзён, палітінфарматараў і агітатараў”:

“Святу Перамогі — свята працы” (Аб шырокай падтрымцы працоўнымі гарадоў і вёсак рэспублікі патрыятычнай ініцыятывы перадавых калектываў краіны — правесці 4 мая усесаюзны суботнік, прысвечаны 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне). Матэрыялы друкуюць усе газеты. “Пашавы сезон — час вялікага малака і мяса” (Аб нарошчванні вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў вясенне-летні перыяд). Матэрыялы друкуе “Сельская газета”.

“Добры вечар”, 1995 год. Старшыня Саюзу журналістаў Леанід Екель у лісьце на імя А.Лукашэнкі:

“Права чалавека свабодна выказваць свае меркаваньні, атрымліваць поўную і аб’ектыўную інфармацыю, вызваленьне яго ад страху быць перасьледаваным за іншадумства — гэта першыя парасткі дэмакратыі. Але яны бязьлітасна нішчацца вамі і вашай адміністрацыяй. Незалежныя экспэрты расцэньваюць сытуацыю, якая склалася, як найгрубейшае парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З усё большай трывогай яны адзначаюць, што правы асобы ў рэспубліцы сур’ёзна парушаюцца, а краіна ўсё далей каціцца ў бездань самадурства, беззаконьня. Найбольш тыражныя газэты пры гэтым ужо знаходзяцца пад жорсткай прэзыдэнцкай цэнзурай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG