Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Rzeczpospolita": "Пуцін ня можа Лукашэнку шмат гарантаваць"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі пішуць сёньня пра візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Як адзначае аўтарытэтны штодзёньнік “Rzeczpospolita”, “рэвалюцыя магчымая і ў Беларусі, бо прэзыдэнт Пуцін ня можа Лукашэнку шмат гарантаваць”.

“Апошні дыктатар Эўропы перажыў ужо шмат спробаў, калі яго хацелі пазбавіць улады, але заўсёды перамагаў у змаганьні зь неаб’яднанай апазыцыяй. Але па хвалі рэвалюцыйных пераменаў на абшары былога Савецкага Саюзу ён ужо ня можа спаць спакойна, і хутчэй за ўсё ня сьпіць. Лукашэнка абяцаў Маскве ўсё, чаго толькі хацеў Пуцін, а зьвяртаючыся да расейскага міністра ўжыў нават слова “таварыш”, што ў Крамлі, які ўсё больш ахвотна вяртаецца да імпэрскіх і камуністычных традыцыяў, павінна было спадабацца”, піша “Rzeczpospolita”.

Штодзёньнік адзначае, што хаця на першы погляд можна падумаць, што пазыцыя ЗША ня ўразіла беларускага кіраўніка, “беларускі дыктатар ня можа не разумець, што “аранжавыя тэндэнцыі” у поставецкіх дзяржавах узмацняюцца".

“Рэвалюцыя магчымая і ў Беларусі. Лукашэнка хоча яе прадухіліць праз супрацоўніцтва з Пуціным. Але прэзыдэнт Расеі ня можа яму шмат чаго гарантаваць. Захад ужо ня слухае зь цярплівасьцю ягоных поглядаў на тое, што павінна адбывацца на тэрыторыі былога СССР. Да таго ж, лідэры Ўкраіны і Кіргізстану, якія шукалі падтрымкі ў Пуціна, у сваіх краінах ужо не кіруюць. Гэта перасьцярога для Лукашэнкі і заахвочваньне для беларускай апазыцыі”, напісаў Ежы Хашчыньскі ў сёньняшнім нумары штодзёньніка “Rzeczpospolita”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG