Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс прыехала у Вільню дзеля удзелу у двухдзённай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў-сябраў НАТО. Тэмы, якія тычацца сытуацыі у Беларусі, закраналіся на прэсавых канфэрэнцыях учора і сёньня.
На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Кандаліза Райс распавяла пра сваю сустрэчу у Вільні з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі:
(Райс: ) "Мы размаўлялі пра памкненьні да дэмакратычнага разьвіцьця ў Беларусі і пра тое, што можа быць зроблена, каб падтрымаць тых, хто намагаецца дасягнуць зьменаў у гэтых надзвычай складаных абставінах.
Мы размаўлялі пра “зьніклых” у Беларусі і неабходнасьці усьведамляць адказнасьць за гэтых людзей і пра той факт, што гэта бяз сумневу хвалюе усё насельніцтва Беларусі, паколькі людзі маюць родных і сяброў, якія зьніклі у гэтай краіне".
І далей:
(Райс: ) "Людзі павінны мець магчымасьць пратэставаць, выказваць свае думкі. Павінны быць свабодныя сродкі інфармацыі. Мы размаўлялі пра памкненьні да таго, каб у Беларусі было болей незалежных мэдыяў і гучала болей незалежных галасоў. Гэта прынцыпы, якія ЗША падтрымлівае".
На пытаньне, ці будзе ЗША падтрымліваць акцыі пратэсту, такія ж ва Ўкраіне ці Грузіі, Кандаліза Райс сказала, што ЗША ня ўмешваецца ва ўнутранае жыцьцё краінаў, але падтрымае дэмакратычны рух іншымі шляхамі:
(Райс: ) "ЗША не ўласьціва указваць людзям, як зьдзейсьніць іх жаданьні і памкненьні да свабоды. Гэта ведаюць людзі, якія бліжэй да мясцовай сытуацыі. Гэтыя людзі ведаюць лепшыя сродкі, якія будуць неабходныя дзеля зьменаў у Беларусі".
І дадала:
(Райс: ) "Мы можам забясьпечыць дапамогу, так, як гэта робім і мы, і Эўрапейскі Зьвяз, дзеля разьвіцьця групаў грамадзянскай супольнасьці і сілам грамадзянскай супольнасьці. Гэта тое, як можна дапамагчы звонку. Казаць беларусам ці каму-небудзь яшчэ: “вы павінны рабіць гэта альбо гэта”, – гэта не адпавядае ні ролі ЗША, ні ролі міжнароднай супольнасьці".
Гл. таксама Заявы Кандалізы Райс наконт Беларусі камэнтуюць у Менску Кандаліза Райс і Хаўер Саляна сустрэліся ў Вільні з дэлегацыяй беларускай апазыцыі Кандаліза Райс: "Прыйшоў час для пераменаў і ў Беларусі" Кандаліза Райс у Вільні: “Беларусь – гэта ня цёмны куток, дзе могуць адбывацца рэчы, якія не заўважаць” Кандаліза Райс сустракаецца ў Вільні з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі Кандаліза Райс: "Народ Беларусі заслугоўвае лепшага лёсу"