Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Створаная ў Беларусі ўладная сыстэма прыбліжаецца да фінішу"


RFE/RL Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: кіраўнік аналітычнай службы кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і палітоляг Уладзімер Падгол.

(Аляксандар Класкоўскі: ) "Самае галоўнае ўражаньне — што ў пасланьні няма моцных канцэптуальных ідэяў. Гэта, відаць, адчуваў і сам Лукашэнка. Таму што літаральна на першай хвіліне ён сказаў, што, мусіць, расчаруе тых, хто чакае гучных ідэяў.

Ён матываваў гэта тым, што мы на фінішы. Гэта прагучала змрочна і сымбалічна. Потым было дададзена: “На фінішы пяцігодкі”. Насамрэч, калі ўжо працягваць гэты вобраз, дык можна сказаць, што ў шырокім гістарычным сэнсе на фінішы знаходзіцца створаная ў Беларусі ўладная сыстэма.

Натуральна, гаворка не пра тое, што яна заўтра абваліцца. У яе ёсьць пэўны рэсурс. Але ў ёй няма месца дэмакратыі, рэформам. І гэтыя словы гучалі ў выступе ў нэгатыўным кантэксьце. Разьвіцьцё асобы зводзіцца найперш да рэгулярнай фізкультуры".

[Поўны тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды"]
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG